- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з зацверджаным на днях планам мерапрыемстваў па выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады праз чатыры гады краіну напаткае суцэльнае шчасце. Я планаў нашых люблю "громадьё" У гэтым, так бы мовіць, грандыёзным плане налічваецца 249 пазіцый, якія тычацца бюджэтна-падатковай... Болей »
Чарговы візіт прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў Маскву суправаджаўся гучнымі заявамі наконт прыватызацыі. Сцвярджаецца, што беларускія ўлады гатовы адным махам прадаць расійскім кампаніям усё “фамільнае срэбра”. Сумніўнае дасягненне Паводле Мясніковіча, беларускі ўрад вядзе перамовы наконт: “Гродна... Болей »
Аляксандр Лукашэнка гатовы хоць цягніком, хоць самалётам адправіць палітвязняў у Еўрасаюз. Як сцвярджаюць эксперты, такія казачныя для нашага лідара літасць і лагоднасць выкліканы магчымымі эканамічнымі выгодамі ад згаданага радыкальнага кроку. Якія кансультацыі платныя? Падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую... Болей »
Сумаваць з нагоды адстаўкі старшыні Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча не выпадае. Пашкадаваць можна было хіба толькі з той нагоды, што краіна страціла вядомага гумарыста, які нават напярэдадні дэвальвацыі катэгарычна сцвярджаў, што яе не будзе. Але ў гэтым сэнсе ў Пракаповіча вельмі хутка з’явіліся... Болей »
Еўрасаюз марудна, але няўхільна, пашырае санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва. 20 чэрвеня ўпершыню пад удар трапілі праўладныя бізнесоўцы. Турма як занадта вялікі гонар Паўгады ЕС дамагаўся вызвалення беларускіх палітвязняў іншымі шляхамі. Аднак ні гучныя заявы, ні візавыя абмежаванні ў дачыненні... Болей »
Беларусь працягвае паліць з гарматы па вераб’ях: 11 чэрвеня 2011 года пачала дзейнічаць пастанова Саўміна, якая літаральна перакрыла кісларод дробным бізнесоўцам з Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей. Незалежныя эканамісты прагназуюць, што прынятыя дзяржавай меры па "стабілізацыі эканамічнай сітуацыі"... Болей »
У Вілейцы — су ды і штрафы за «пальчыкі». У судзе Вілейскага раёна пачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмаўленні прайсці абавязковую працэдуру дактыласкапіі. Аднак абвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адпячаткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў... Болей »
Найбольш крэатыўныя ідуць на розныя хітрыкі дзеля яе набыцця — напрыклад, ездзяць на рынкі Літвы, Польшчы, Расіі ды Украіны на гандаль. А потым за выручаную валюту гэтых краін набываюць еўра і долары, а то і проста прывозяць гэтыя грошы, не мяняючы, каб потым з чарговага атрыманага заробку ці нейкага... Болей »
Чарговая нарада наконт эканамічнай сітуацыі ў краіне ператварылася ў шоў, падчас якога дасталося ўсім. Паводле Лукашэнкі, праблемы былі створаныя сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку расійскімі – "самыми оголтелыми». Кіраўнік Беларусі абвінаваціў СМІ ў распальванні ажыятажу. Карацей кажучы, вінаватым... Болей »
Расстроеная жанчына раптам паклала трубку, і журналіст не паспеў даведацца пра дэталі і абставіны праблемы, з якой яна сутыкнулася. Але тое, што праблема ёсць, у рэдакцыі чулі не ўпершыню. А таму ў гэты ж дзень журналіст звярнуўся па каментарый да загадчыцы раённай паліклініцы спн. Алены Бірылы. Вось... Болей »