- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976). У 1976—1992 працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ». Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакав. 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У крас. 1997 абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.
Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат ВС РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі ВС РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.
Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. У 1990 быў адным з заснавальнікаў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
* Алег Трусаў. Чарнобыль і наша гістарычная спадчына * Вячаслаў Ракіцкі. Беларусы і беларусістыка на амерыканскім кантыненце * Леў Казлоў. «Літванія» — падарожжа ў Беларусь XVIII стагоддзя * Анатоль Сабалеўскі. Адметны след * Вячаслаў Рагойша. Арыштаваныя пераклады * Пятро Бітэль. I нашых трапіла туды... Болей »
Алег Трусаў па бацьку – расейскага паходжання, але сваёй рупліваю працаю ён паказвае, якім павінен быць сапраўдны беларус. І справа нават не ў тым, што Алег Трусаў размаўляе па-беларуску і кіруе Таварыствам беларускае мовы. Ён – адзін з найбольш адданых абаронцаў беларушчыны. І бароніць ён усё беларускае... Болей »