- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 навуковых артыкулаў, з якіх найважнейшыя: Барацьба за беларускую дзяржаўнасць на абшарах Гарадзенскай (Берштаўскай) пушчы ў 1920-х гадах, "Białoruskie Zeszyty Historyczne" Białystok 2001, nr 15, s.135-167; Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск.:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75; Нацыятворчыя працэсы на Гарадзеншчыне 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. Гародня, Т.6. 2002. С.130-151; Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху 19 – пачатку 20 ст. // Гістарычны Альманах. Т.7. 2002. С.187-192; Культурнае жыццё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы (па матэрыялах Гарадзеншчыны) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 18. 2002. С.91-117; Актуальнасць мікрагістарычных даследаванняў у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Ч.4. Гродна: ГрДУ, 2003. С.23-28.
Перад нашымі вачыма першы том новага навуковага часопіса “Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў”/,,Rocznik Centrum Studiów Białoruskich”. Гэта збор тэкстаў беларускіх даследчыкаў, якія працуюць у Цэнтры Беларускіх Студыяў, створаным пры Студыюме Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW). Для таго... Болей »
Кожная з рэлігій закранае праблемы светабудовы, і хрысціянства не з’яўляецца выключэннем. Паводле хрысціянскага вучэння, Сусвет і ўсе нябесныя целы былі створаны Богам, таму любая нябесная з’ява адбываецца толькі па Боскай воле. Хрысціянская касмалогія перш за ўсё грунтуецца на тэксце Бібліі. Аднак стаўленне... Болей »
Часопіс асвятляе пытанні айчыннай гісторыі, усеагулыіай гісторыі, археалогіі, этналогіі, гістарыяграфіі, крыніцазнаўства; анталогіі, гнасеалогіі, аксіялогіі, філасофскай антрапалогіі, сацыялыіай філасофіі, філасофіі культуры, глабалістыкі, прагностыкі; гісторыі палітычнай думкі, параўнальнай паліталогіі... Болей »
Звяртаем увагу чытачоў часопіса на матэрыялы, надрукаваныя ў кастрычніцкім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Сяргея Токця "Дэмаграфічныя параметры і структура хатніх гаспадарак маёнтка Скідзель паводле рэвізскага перапісу 1858 года". Аўтар прадстаўляе вынікі свайго... Болей »
У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцьця грамадзтва ХІХ ст., зьмены, якія ў ім адбываліся. У нумары прадстаўлены практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя слаі і праслойкі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі... Болей »
“Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія” “Vesnik Hrodzenskaha Dziarzhaunaha Universiteta Imia Ianki Kupaly. Seryia 1. Historyia i Arkhealohiia. Filasofiia. Palitalohiia” “Vesnik of Yanka Kupala State University of Grodno. Series... Болей »
Студзеньскі нумар часопіса адкрывае цікавы артыкул Аляксандра Канойкі пра ролю шляхоў зносін і транспарту ў эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII—пачатку ХХ ст. Даследчык разглядае развіццё сухапутных, водных і чыгуначных шляхоў, паштовай службы. Вядомы гісторык Сяргей Токць расказвае пра сялянскі... Болей »
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягвае выданне “Гістарычна-археалагічнага зборніка”. У гэтым выпуску змешчаны артыкулы гісторыкаў і археолагаў краіны, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў (раздзелы «Метадалогія гісторыі»... Болей »
У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш.... Болей »
Дуброўка Алена, Пытанне аб Рыжскай мяжы ў еўрапейскай палітыцы Вялікабрытаніі (кастрычнік 1920 г. - сакавік 1923 г.) Крых Ганна, Токць Сяргей, Гісторыя пасялення Мінск-Дваранскае: засцянковая шляхта з Беларусі ў сібірскім Прыіртышшы Кучко Міхаіл, Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх... Болей »