- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.
НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).
Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.
Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.
Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.
Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род... Болей »
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
У кнізе расказваецца пра жыццёвы шлях нашага суайчынніка Ігната Дамейкі (1802—1889) — геолага, мінералога, даследніка Чылі, рэктара Чыдійскага ўніверсітэта ў Сант’яга, нацыянальнага героя гэтай паўднёваамэрыканскай краіны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род... Болей »
Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род... Болей »
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая беларуская газета "Наша Ніва" — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне... Болей »
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гзтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству... Болей »
Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Кніга будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам... Болей »
Кніга распавядае пра лёс і творчасць выдатнага беларускага кампазітара XX стагоддзя, піяніста і педагога Яна Тарасевіча. На жаль, ягоныя музычныя творы, напісаныя ў традыцыйным рамантычным рэчышчы, не былі "ўлучаныя" ў свой час у музычны і культурны кантэкст Беларусі, як, магчыма, з тых жа прычынаў не... Болей »
Выкарыстоўваючы малавядамыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае находжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству... Болей »