be

Школьная бібліятэка

Школьная бібліятэка. Выданьні

Выбранае
epub pdf

Выбранае


Някляеў Уладзімір

“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны... Болей »

Заходнікі

Заходнікі

Раман, аповесць, апавяданні
Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут... Болей »

Птушыны хор
pdf epub

Птушыны хор

Вершы і казкі
Цвірка Кастусь

Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За... Болей »

Сцежкі-дарожкі

Сцежкі-дарожкі

Раман
Зарэцкі Міхась

Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны... Болей »

Ішоў коця па канапе
pdf

Ішоў коця па канапе

вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі
Барадулін Рыгор

Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра... Болей »

На шырокім прасторы. Крыжавыя дарогі

На шырокім прасторы. Крыжавыя дарогі

Аповесці пра Я. Коласа
Александровіч Сцяпан

Гэта кніга вядомага даследчыка беларускай літаратуры Сцяпана Александровіча прызначаецца юнаму чытачу і расказвае пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Крок за крокам вядзе нас аўтар па нялёгкім жыццёвым шляху вялікага сына беларускай зямлі. Кніга складаецца з чатырох аповесцей... Болей »

Падарожжа па краіне беларусаў

Падарожжа па краіне беларусаў

Нарысы
Вольскі Віталь

Гэта кніга пра Беларусь, пра далёкае і блізкае мінулае нашага народа, пра непаўторныя мясціны беларускай прыроды. Юны чытач знойдзе тут шмат пазнавальнага, цікавага.... Болей »

Спалох на загонах / Адвечнае. Развітанне

Спалох на загонах / Адвечнае. Развітанне

Аповесці
Галавач Платон, Мікуліч Барыс

У аповесці «Спалох на загонах» П. Галавач (1903— 1937 гг.) імкнуўся, паводле яго слоў, «з максімальнай праўдзівасцю паказаць сам працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі, з усёй складанасцю класавага змагання, ва ўмовах якога гэты працэс ідзе». У аповесці «Адвечнае» Б. Мікуліч (1912—1954 гг.) імкнуўся... Болей »

Тры жыцць княгіні Рагнеды. Пагоня на Грунвальд

Тры жыцць княгіні Рагнеды. Пагоня на Грунвальд


Тарасаў Кастусь

Аповесць “Тры жыцці княгіні Рагнеды” малюе постаць знакамітай полацкай князёўны, якая намагалася адпомсціць князю Уладзіміру за забойства бацькоў і братоў. Раман “Пагоня на Грунвальд” прысвечаны разгрому Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі сіламі палякаў, беларусаў, літоўцаў у 1410 годзе.... Болей »

Вогнепаклоннікі
pdf epub

Вогнепаклоннікі


Чарняўскі Міхась

У кнізе змешчаны аповесць і папулярныя нарысы вядомага беларускага археолага і папулярызатара гістарычных ведаў Міхася Чарняўскага, якія знаёмяць юнага чытача з далёкай мінуўшчынай. Над рэчкаю, што каралеўскім росчыркам кружляла па лугавіне, уздымалася старадаўняе Гарадзішча — высокі ўзгорак са стромкімі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org