be

Шамякін Іван

Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.

У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.

Шамякін Іван. Выданьні

Полымя 07(933)2007
pdf

Полымя 07(933)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Да калыскі Купалы. "Круглы стол" часопіса "Полымя" ў Вязынцы * Метрыка літаратурная * БАГАМОЛАВА Алена, "Бог нас натхняе жыць..." * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Калі сакура цвіце ў Беларусі... * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, На мяжы цярпення * Зэкаў Анатоль, Тут - дыханне Купалы * КАЗЛОВА... Болей »

Маладосць 06 (643) 2007

Маладосць 06 (643) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »

Полымя 06(932)2007
pdf

Полымя 06(932)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Легенды ХХ стагоддзя. Іван Паўлавіч Мележ * Метрыка літаратурная * На паверцы - імённы. Павел Кавалёў. А ты і не ведаеш... * ГАРДЗЕЙ Віктар, Падарожжа ў Цельшына * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, На мяжы цярпення * ЖУКОВІЧ Васіль, ***Жыві ўва мне... ***Айчына... Маміна слова. Рух прыроды.... Болей »

Маладосць 05 (642) 2007
pdf

Маладосць 05 (642) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Май * БАРАВІКОВА Р., Ураганы саступаюць месца штылю? * БАРАВІКОВА Раіса, Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = * ГАПЕЕВА Вольга, Калі вочы стануць чыстымі ад аблокаў. * ГАРДЗЕЙ Віктар, Вершы, напісаныя ў белых бярэзніках * ДЗЕБІШ Алена, «Так Максіме-кніжнік... Болей »

Полымя 05(931)2007
pdf

Полымя 05(931)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* "Мне хацелася, каб наша беларуская літаратура зьзяла творамі-дыяментамі..." Пісьмо В. Харужай М. Лынькову * Метрыка літаратурная * На паверцы - імёны. Мікола Засім. Родныя шляхі. Пры панскай Польшчы. Сон. Дуброва. Забраная вясна. За Радзіму. Светлай памяці бацькоў. Сястра мая... Маладой настаўніцы ... Болей »

Полымя 03(929)2007
pdf

Полымя 03(929)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Метрыка літаратурная * На паверцы — імёны. Алесь ЗВОНАК. Святлацені. Сіняя птушка. Успамін. Альбуць. Мелодыя. Беларускія жанчыны. Скрыпач * Школьны факультатыў. Мікалай МАТУКОЎСКІ * Андраюк Серафім, Мікола Лупсякоў * БАРАХВОСТАЎ Павел, Санет-прадчуванне. Актава. Трыялет. Янку Купалу.... Болей »

Полымя 02(928)2007
pdf

Полымя 02(928)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Метрыка літаратурная * На паверцы - імённы. Барыс Мікуліч. Развітанне * Школьны факультатыў. Анатоль Вярцінскі * Алейнік Лада, Летапісец сваёй эпохі * БРУЙ Аляксей, Палёт * Бутэвіч Анатоль, Апошняе ігрышча * ДАНІЛЕНКА Міхась, Залатое вядзерца * ДЗЯНІСАЎ Антон, Краязнаўства... Болей »

Полымя 01(927)2007
pdf

Полымя 01(927)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Метрыка літаратурная * На паверцы — імёны. Антон БЯЛЕВІЧ. Смерць Маланні. Прызнанне ў вернасці. Вернасць лебядзіная. Журавіны * Наш край. Алесь Карлюкевіч. Слова ў дарогу * Школьны факультатыў. Леанід ДАЙНЕКА * Алейнік Лада, Гармонія слова і вобраза * БАРАВІКОВА Раіса, Роздум... Болей »

Роднае слова 1(97)1996

Роднае слова 1(97)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны эпас: Шата Руставелі і яго паэма «Віцязь у тыгравай шкуры»; Рыцарскі раман. «Аповесць пра Трышчана» * Бельскі Алесь, Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці: Сучаснасць у мастацкім асэнсаванні Івана Шамякіна * Бугаёў Дзмітрый, Паўнакроўнасць жыцця: Літаратурны... Болей »

Маладосць 01 (443) 1990
pdf

Маладосць 01 (443) 1990

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Барадулін Рыгор, Замілаванасць * Ветах Алесь, Перакрыжаванне. Апавяданне * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі * Герасюк Іван, Чарга даўжынёй у жыццё * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман * Зуёнак Васіль, Вершы * Мароз Уладзімір, Вершы * Пяткевіч Андрэй, Вершы * Рудкоўскі Міхась, Вершы *... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org