- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Шалкевіч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні.
Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). Лічыцца бацькам «бруднага беларускага блюзу»[Крыніца?]. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.
Крыніца: be.wikipedia.org
Tam w kościele modli się po polsku, a w domu rozmawia „po prostemu.” Gdzie jest to magiczne „Tam?” Gdy ruszasz w wędrówkę po Grodnie z Wiktorem Szałkiewiczem, wszystko może się zdarzyć. W piątkowe popołudnie rabin obwieszcza nadejście szabatu. Ściskasz dłoń króla Stefana Batorego, a chwilę potem ubogi... Болей »
Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з... Болей »
"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".... Болей »
"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх... Болей »
Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з... Болей »
У цэнтры беларускай сталіцы, дзе з сівое даўніны да параўнальна нядаўняга часу пульсавала рэчка Няміга, у доме, адно з вокнаў якога глядзіць на ўзноўленае Траецкае прадмесце, адвечную раку Свіслач і на адзін з праспектаў незалежнай Беларусі, жыве знакамітая пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч. Ёй... Болей »
* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Апокрыф - гэта ўсё тое, што не ўвайшло ў канон. Словам - хочаце - верце, а хочаце - не, вашая справа. У мястэчку Гарадок (Gródek), што на Беласточчыне, у праваслаўнай царкве у правым алтары знаходзіцца абраз Святога Юрыя, апекуна Русі. Як і чаму ён туды трапіў? Трэба паслухаць версію Віктара Шалкевіча... Болей »