Слова Жыцця, 20 (526) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

20 (526) 2019

Бог адкрываецца чалавеку праз сваю міласэрнасць. Як адзначаў св. Ян Павел ІІ, людзі “міласэрную любоў лягчэй за ўсё прымаюць ад Маці” (Dives in misericordia, № 9). Таму нічога дзіўнага, што ад пачатку хрысціянства вернікі звярталіся да Марыі як Маці Міласэрнасці, спадзеючыся, што дзякуючы Яе заступніцтву Бог адорыць іх прабачэннем. Слуга Божы кард. Стэфан Вышыньскі, які будзе абвешчаны бласлаўлёным у наступным годзе, разважаючы ў турэмн... Болей »


Слова Жыцця, 19 (525) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

19 (525) 2019

Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць. Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа ... Болей »


Слова Жыцця, 18 (524) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

18 (524) 2019

Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам. Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі асаблівай місіі збаўлення чалавека. Яе сёння выконвае Касцёл, які па сваёй прыродзе пакліканы, каб абвяшчаць Божае слова, ствараць зг... Болей »


Слова Жыцця, 17 (523) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

17 (523) 2019

Усемагутны прагне мець нас у сваёй апецы, каб былі шчаслівыя. У гэтым няма ніякай іншай выгады, проста Ён найлепш ведае, што для людзей добра. Ён сам ёсць Любоў, таму ўсё, што робіць, з’яўляецца любоўю. Аднак існуе таксама непрыяцель, які ненавідзіць Стварыцеля і тое, што Бог любіць, а асабліва чалавека, бо Усемагутны яго вельмі палюбіў. Гэта д’ябал. Паміж ім і Богам ідзе барацьба, а яе “полем”, “аб’ектам” становяцца людзі. У душы тады ... Болей »


Слова Жыцця, 16 (522) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

16 (522) 2019

Новы навучальны і катэхетычны год – гэта новыя шансы, новыя магчымасці, новы досвед, гэта нагода, каб узяцца за працу над сабой. Цяжка рэалізаваць такія мэты, не змяняючыся. Таму варта не баяцца кожны раз ставіць перад сабой новыя задачы і патрабаванні. Мы жывём у часы, калі дамінуе г. зв. “выхаванне без стрэсу”. Яго тэзісы не маюць у сабе нічога дрэннага, нават наадварот – яны вельмі разумныя: лепш размаўляць з дзецьмі, чым крычаць на... Болей »


Слова Жыцця, 15 (521) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

15 (521) 2019

Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй ... Болей »


Слова Жыцця, 14 (520) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

14 (520) 2019

У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў прыязнасць (параўн. 1 Сам 18, 4). У Ісаі чытаем: “Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты... Болей »


Слова Жыцця, 13 (519) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

13 (519) 2019

Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу прызначаць на культурныя падзеі і дастаткова доўгі, спакойны сон. Неабходна таксама памятаць пра рэчы, ад якіх не можа быць водпуску. Я... Болей »


Слова Жыцця, 12 (518) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (518) 2019

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў нашыя дамы стукаецца сам Хрыстос. Выходзіць з касцёла, дзе жыве ў табернаклі, праходзіць вуліцамі, па якіх крочым кожны дзень, і ўсклікае: “Я хачу ведаць, дзе і як вы жывеце, аб чым Я павінен папрасіць Айца для вас”. Менавіта так можна самым простым чынам перадаць глыбокі сэнс свята Божага Цела. Наколькі ж актуальны заклік св. Яна Паўла ІІ: “Не бойцеся, адкрыйце дзверы Хрысту”! Збаўца за... Болей »


Слова Жыцця, 11 (517) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (517) 2019

Мы з’яўляемся сведкамі таго, як жыццё нястомна паскараецца. Ход аднойчы разагнанай машыны ніхто ўжо не адважыцца стрымаць… Чалавек рухаецца ў тэмпе, які небяспечна нарастае. Яго сэрца пульсуе ў рытме паскоранай штодзённасці, стараючыся паспець за тым, што лічыць важным. Сэрца Езуса таксама б’ецца інтэнсіўна. Жыва рэагуе на ўсе цені і бляскі зямного побыту, паскараецца перад абліччам зла і подласці, балюча ўзмацняецца ў час здрады, калі ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-12]   Наступная   Апошняя