- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).
Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).
На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
Магутная карпарацыя, якая марыць пра сусьветнае панаваньне, нездарма заснавала сваю штаб-кватэру ў Менску. На думку яе мэнэджараў, Беларусь – ідэальная пляцоўка для духоўнай экспансіі па ўсім сьвеце. Сілы цемры і сьвятла сходзяцца тут у нечуваным двубоі… Гэткі сюжэт раману Паўла Севярынца “Беларусалім”... Болей »
Днямі ў сталічнай «Галерэі-tut.by» прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Ўладзімера Дубоўкі, адначасова выйшла ў сьвет і дакумэнтальная кніга пра паэта. Яе ўкладальніца Ганна Севярынец — госьцяй перадачы. - (...) калі мы бярэм фрагмэнты ўспамінаў, дакумэнты, лісты і разьмяшчаем іх у храналягічнай пасьлядоўнасьці... Болей »
Кнігі маюць свой лёс, часам, як і ў людзей, – драматычны. Гэткі лёс напаткаў анталёгію аднаго верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, якую ўклаў прафэсар Вячаслаў Рагойша – госьць перадачы. — Вячаслаў Пятровіч, «А хто там ідзе?» — адзіная анталёгія такога роду ў гісторыі беларускай літаратуры. А як увогуле... Болей »
Прэміяй імя Марыі і Аляксандра Стагановічаў сёлета была адзначаная кніга слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына “На радзіме Ігната Дварчаніна”. Чаму чыноўнікі ня любяць краязнаўцаў, і за што ў Слоніме аднойчы пабілі маскоўскага пасла? Ляўрэат – госьцем перадачы. — Вядома ж, задаволены. Таму што сёньня... Болей »
Колькі гадоў самай старажытнай беларускай кнізе? Чаму і пасьля зьяўленьня друкарскага варштату кнігі працягвалі перапісваць ад рукі? Чаму не сустракаюцца выданьні Скарыны ў кнігазборах беларускіх магнатаў? Госьцем перадачы – беларускі кнігазнавец з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў. — Спадар Мікола, вядомая... Болей »
Доўгатрывалая акцыя “Чытаем па-беларуску з Velkom” аб’яднала пісьменьнікаў і спартсмэнаў. Чым бяруць за сэрца беларускіх школьнікаў актор Юры Жыгімонт, футбалісты магілёўскага “Дняпра” і аўтары часопісу “Буся”? Госьцяй перадачы – паэтка Раіса Баравікова. — З аднаго боку, кропля і камень точыць. З другога... Болей »
У Маскве выйшаў у сьвет “Навамірскі дзёньнік” Аляксандра Твардоўскага. У ім – гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра раскулачанага бацьку, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы – дачка паэта гісторык Валянціна Твардоўская, якая падрыхтавала дзёньнік да друку. — Чытаюць цяпер мала... Болей »
У сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла ў сьвет кніга “Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стагодзьдзя”. Госьцем перадачы – яе аўтар гісторык Алесь Радзюк. — Факты — рэч упартая — сьведчаць пра супрацьлеглае. Сапраўды, былі... Болей »
Выйшаў у сьвет першы выпуск альманаху “Svajksta”, вакол якога згуртаваліся прыхільнікі этнічнай рэлігійнасьці (паганства). Чым прыцягальны для сучаснага чалавека дахрысьціянскі сьветапогляд? Госьцем перадачы – рэдактар выданьня Алесь Мікус. — Сапраўды, слова «svajksta» не зь беларускай мовы, яму ў нас... Болей »
Чаму ўладзе раптам спатрэбіўся мэмарыял у Курапатах? Што насамрэч стаяла за прапановай Сьвятлане Алексіевіч узначаліць курапацкую камісію? І чаму не была выкананая ўрадавая пастанова па Курапатах на пачатку 90-х? Госьцем перадачы – першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. — Камуністычная... Болей »