be

Разанаў Алесь

Разанаў Алесь

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопісе «Крыніца». Паэт і перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

З 1990 старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага Пэн-цэнтра. Сябра Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА за ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе «Сустрэча двух сусьветаў».

Першыя публікацыі А. Разанава з'явіліся ў 1961 у піянэрскіх газэтах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэньне», «Назаўжды», «Каардынаты быцьця», «Шлях – 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершаказы і пункціры). Творчасьць паэта сьведчыць аб яго неардынарным мысленьні і нетрадыцыйным вобразна-паэтычным самавыяўленьні. Наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацыйныя формы яго паэзіі вызначаюцца гуманістычным напаўненьнем, багатым жыцьцёвым зьместам. Як адзначаў вядомы крытык В. Бечык, «ён абапіраецца на вялікі вопыт сусьветнага мастацтва. Мы ўбачым у яго творах і баладны лад, і сучасную жанрава-стылявую раскаванасьць, і асаблівую ёмістасьць усходніх танка і хоку, і ўласьцівыя сюррэалізму сродкі і прыёмы пісьма».

У нечаканасьці асацыяцый, мэтафарычнай вастрыні і дакладнасьці, заснаваных на збліжэньні далёкіх паняцьцяў, адкрываецца неабсяжны інтэлектуальны падтэкст. Філасофскі роздум над бясконцым і непаўторным сьветам прыроды, грамадскім быцьцём і неабмежаванымі духоўнымі магчымасьцямі чалавечай асобы, над маральна-этычнымі праблемамі сучаснасьці найбольш поўна выяўляецца ў верлібры і яго разнавіднасьцях – квантэмах і версэтах.  

Паэзія А. Разанава патрабуе ўдумлівага і неаднаразовага прачытаньня, заўсёды адкрывае новыя абсягі творчай індывідуальнасьці. Выступае з артыкуламі па пытаньнях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэістыкі. Вядомы як перакладчык. Яго творы перакладзены на ангельскую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.  

Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі.

Алесь Разанаў памёр 26 жніўня 2021 г.

Паводле: Родныя вобразы

Разанаў Алесь. Выданьні

Leśna droga
pdf

Leśna droga

Wersety
Razanau Aleś

Trudno sobie wyobrazić pisarza białoruskiego wyglądającego na­turalnie w wieńcu laurowym. Może z wyjątkiem Alesia Razanaua, który pewnie urodził się już jako klasyk. [...] Razanau jest prawdo­podobnie największym projektem kultury białoruskiej. Projektem nie we współczesnym znaczeniu tego słowa, które... Болей »

Лясная дарога
epub pdf

Лясная дарога

версэты
Разанаў Алесь

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.... Болей »

Кніга ўзнаўленняў
epub pdf

Кніга ўзнаўленняў


Разанаў Алесь

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць і нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці яны ўзаемададаюцца і, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.... Болей »

Гліна. Камень. Жалеза.
html

Гліна. Камень. Жалеза.


Разанаў Алесь

Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе»... Болей »

Танец з вужакамі
pdf

Танец з вужакамі

выбранае
Разанаў Алесь

Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау... Болей »

Рэчаіснасць
epub pdf

Рэчаіснасць


Разанаў Алесь

У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Жанчына б'ецца з жанчынай. Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі... Болей »

Паляванне ў райскай даліне
epub pdf

Паляванне ў райскай даліне

Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершаказы. 3 Вяліміра Хлебнікава. Зномы.
Разанаў Алесь

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на чвастрыі»- шляху, развіваючы і пашыраючм магчымасці самой паэзіі. Новую кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру... Болей »

Дзверы
pdf

Дзверы

Тэкст і кантэкст
Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў... Болей »

У горадзе валадарыць Рагвалод
epub pdf

У горадзе валадарыць Рагвалод

Вершаказы і пункціры
Разанаў Алесь

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай... Болей »

Вастрыё стралы
epub pdf

Вастрыё стралы

Версэты, паэтычныя мініяцюры
Разанаў Алесь

Паэзія Алеся Разанава прыкметная сваім зваротам да кардынальных з'яў часу, ёй характэрны пафас пераўтварэння і мастацкая смеласць. У кнізе прадстаўлены вершы-версэты: па сваей будове яны нагадваюць балады і прытчы і спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю і філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org