- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «PRO CHRISTO» заснавана пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла з мэтаю выдавецкай дзейнасці (дэкрэт № 1/00 ад 13.01.2000 г., кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі).
Асноўныя віды дзейнасці:
Выдавецтва аказвае наступныя віды паслугаў:
Ліцэнзія на выдавецкую дзейнасць ЛВ № 451 выдадзена Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку
У 2004 г. выдавецтва атрымала новую ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць ЛИ № 02330/0056927 ад 1.04.2004 г. на выданне навуковай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастацкай, вучэбнай, даведачнай, релігійнай літаратуры і літаратуры для досуга на еўрапейскіх мовах.
На ўсе выданні, якія патрабуюць дазволу духоўных уладаў, выдавецтва атрымлівае IMPRIMATUR ад касцёльнага цэнзара.
Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё... Болей »
«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.... Болей »
Марыя Вайцяшонак вядомая як аўтарка арыгінальнай i самадастатковай прозы. Яе тэматыка — духоўны космас зямных людзей. «На яе можна разлічваць, калі мы ні ў чым не ўпэўнены, але да ўсяго цікавыя» — эпіграф Віславы Шымборскай з верша «Сёе-тое нра душу», узяты пісьменніцай да аднаго з аповедаў, пасуе i... Болей »
«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека.... Болей »
Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне... Болей »
Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваей прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая... Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца... Болей »
Абраз Маці Божай Снежнай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ — адзін з самых вядомых і старажытных у хрысціянскім свеце. У XVII-XVIII стагоддзях яго копіі разышліся па многіх краінах Еўропы. У кнізе ўпершыню падаюцца гістарычныя і іконаграфічныя звесткі пра абразы "Снежнай" у Беларусі, многія з якіх... Болей »
У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць... Болей »
Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы.... Болей »