be

Петрушкевіч Ала

Петрушкевіч Ала

Ала Петрушкевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская філалогія), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Працавала на кафедры беларускай літаратуры ГрДУ. Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Аўтарка звыш трохста літаратуразнаўчых артыкулаў, кнігі вершаў “Пярсцёнак”, літаратуразнаўчых выданняў, між якіх “Наталля Арсеннева. Шлях да Беларусі”, “Іду па слядах”, “Пра творы і творцаў, “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, кнігаў прозы “Пра тое, што люблю”, “Шчонаўскія абразкі”, “Антанёва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Петрушкевіч Ала. Выданьні

Пярсцёнак
pdf

Пярсцёнак

вершы
Петрушкевіч Ала

Зборнік вершаў Алы Петрушкевіч "Пярсцёнак" — кніга лірыкі кахання, пошуку гармоніі, духоўнай еднасці на фоне і ў суладдзі з прыродай, з Гародняй, з Радзімай, вяснова-асеннія настроі паэткі перадаюцца дасканала, далікатна, ціха і шчыра. Зборнік "Пярсцёнак" — гэта лірыка кветкавай пяшчоты, чыстай красы... Болей »

Іду па слядах
pdf epub

Іду па слядах

Літаратурна-крытычныя, публіцыстычныя артыкулы
Петрушкевіч Ала

Чалавецтва не можа жыць без ідэалу, не таму што яму даспадобы ідалапаклонства, а мабыць па іншых прычынах, калі пошукі абсалютнага ва ўсіх сферах нашага жыцця ёсць праява найвышэйшага стану духу, калі хочаце, яго геніяльнасці. Розныя формы гэтага працэсу, калі сцвярджаюцца ідэальныя узоры для пераймання... Болей »

Мае нашаніўцы
pdf

Мае нашаніўцы

з непублікаванага
Петрушкевіч Ала

Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага – практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту. Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна... Болей »

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса
pdf epub mobi fb2

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі
Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności
pdf

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVII міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 18 – 19 ліст. 2010 г.)

Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom... Болей »

Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны
pdf

Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны

зборнік навуковых артыкулаў

Навуковы зборнік «Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны» падрыхтаваны да 40-й гадавіны з дня стварэння кафедры беларускай літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы выкладчыкаў кафедры і аспірантаў, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў Гродзеншчыны. Адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім... Болей »

Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe

Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe

konferencja Droga ku wzajemnosci = Шлях ду ўзаемнасці

# Bobowik Alfons, Szkolnictwo białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczpospolitej Polskiej w latach 1919-1929 (Сістэма беларускай адукацыі на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай у 1919-1929 гг.) # Borowiec Agnieszka, Dewerbalne nomina agentis we współczesnym języku białoruskim (Аддзеяслоўныя... Болей »

Шлях да ўзаемнасці=Droga ku wzajemności
pdf

Шлях да ўзаемнасці=Droga ku wzajemności

Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі Матэрыялы ХV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна13-14 ХІ 2008 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы.... Болей »

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVI міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Беласток, 25–26 IX 2009 г.)

Publikacja Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe, tom XI, zawiera referaty, studia i komunikaty wygłoszone na XVI Międzynarodowej Konferencji Naukowej z cyklu: Droga ku wzajemności, która odbyła się w Białymstoku, w dniach 25-26 września 2009 roku. Miejscem Konferencji... Болей »

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа
pdf

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org