be

Пяткевіч Аляксей

Пяткевіч Аляксей

Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч (нар. 30 сакавіка 1931 г., вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 г. — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (у 1968—1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук (1963). Прафесар (1994). Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006).Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1971), сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі медалямі. Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Народная воля», «Наша ніва», «Гродзенская праўда» і інш., энцыклапедыях, навуковых зборніках. Працаваў на кафедры літаратуры Гродзенскага педінстытута імя Я.Купалы ў 1957—1968 гг., на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы ў 1968—1990 гг. (у 1968—1974 — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры гэтага ўніверсітэта ў 1990—2006 гг. (у 1991—2001 гг. — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ў 2006—2013 гг., на кафедры турызму і культурнай спадчыны ў 2013—2017 гг. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік аспірантаў 3-х кандыдатаў навук.

Старшыня Гродзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэння»(2004—2014). Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).

Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычных выданнях, перыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).

Крыніца: be.wikipedia.org

Аляксей Пяткевіч памёр у Горадні 11 сакавіка 2022 г.

Пяткевіч Аляксей. Выданьні

Беларускі настольны перакідны каляндар на 2011 год
pdf

Беларускі настольны перакідны каляндар на 2011 год

на матэрыяле Гродзеншчыны
Пяткевіч Аляксей

Укладальнік – старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар Рады ТБМ, прафесар Аляксей Пяткевіч. Каляндар утрымоўвае ўсе найважнейшыя даты з гісторыі Беларусі і Гарадзеншчыны, а таксама массу фактычнага матэрыялу для краязнаўцаў і аматараў Беларушчыны.... Болей »

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны
pdf epub

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны

працэсы, з'явы, асобы
Пяткевіч Аляксей

Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця.... Болей »

Маршруты кніжнага слова
pdf

Маршруты кніжнага слова

з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне
Пяткевіч Аляксей

У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат... Болей »

Людзі культуры з Гродзеншчыны
epub pdf

Людзі культуры з Гродзеншчыны

Даведнік
Пяткевіч Аляксей

Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну.... Болей »

Літаратурная Гродзеншчына
epub pdf

Літаратурная Гродзеншчына

Мясціны. Людзі. Кнігі.
Пяткевіч Аляксей

Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава... Болей »

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса
fb2 mobi epub pdf

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі
Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя.... Болей »

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа
pdf

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры
pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца... Болей »

Дзеяслоў 102
pdf

Дзеяслоў 102

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org