be

Пазьняк Зянон

Пазьняк Зянон

Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...

Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.

Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.

У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).

З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.

У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).

У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.

www.pazniak.org

Пазьняк Зянон. Выданьні

Развагі
pdf

Развагі

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)
Пазьняк Зянон

Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць... Болей »

Дарога
pdf

Дарога

Вершы і фатаграфіі
Пазьняк Зянон

Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага... Болей »

Прамаскоўскі рэжым
html epub

Прамаскоўскі рэжым

альбо як адбываецца разбурэньне беларусі
Пазьняк Зянон

Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду... Болей »

Беларуска-расейская вайна
pdf epub

Беларуска-расейская вайна

Belarus is an eastern outpost
Пазьняк Зянон

Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых змаганьняў ёсьць адна пэрманэнтная вайна, што не спыняецца ніколі – гэта цывілізацыйная вайна з Расеяй. “Мы на самым краі Хрысьціянства”, -- пісаў Мікола Гусоўскі (чытай --... Болей »

Вялікае Княства
pdf

Вялікае Княства

паэма ў трох частках, вершы і фатаграфіі
Пазьняк Зянон

Настальгія не дае душы ачарсьцьвець. Яна жывіць душу болем. А балючая душа кідаецца, як у вір, у паэзію. Гэтак ужо склалася ў жыцьці літаратуры, што ва ўсе стагодзьдзі самыя прачулыя й разумныя паэмы й нізкі вершаў ствараліся ў выгнаньні. Адразу ж сам сябе папраўляю, не ствараліся, а дыктаваліся паняй... Болей »

Гутаркі з Антонам Шукелойцем
pdf

Гутаркі з Антонам Шукелойцем


Пазьняк Зянон

Антон Шукелойць – патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША. Ён – кіраўнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, яго ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва – пастава простая, дабразычлівая і разумная. На... Болей »

Новае стагоддзе
pdf

Новае стагоддзе


Пазьняк Зянон

“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя. Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага... Болей »

Глёрыя Патрыя

Глёрыя Патрыя


Зянон

Вершы і фатаграфіі 80-х гадоў.... Болей »

Курапаты
html epub

Курапаты


Пазьняк Зянон, Шмыгалёў Яўген, Крывальцэвіч Мікола, Іоў Алег

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні... Болей »

Сапраўднае аблічча
pdf

Сапраўднае аблічча


Пазьняк Зянон

Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org