- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ляхновіч Павал, нарадзіўся ў 1954 годзе на поўначы Мінскай вобласьці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі на ракаўшчыне і ў Ракаве, Валожынскага раёну, Мінскай вобласьці. Адукацыю атрымаў у Ракаўскай сярэдняй школе і Вышэйшай Ваенна-марской вучэльні ў г. Баку (Азэрбайджан). Служыў на Паўночным флоце на падводных і надводных караблях. Празаік, журналіст і перакладчык. Аўтар зборнікаў апавяданьняў “Пачатак сезона” і “Золата князёўны”, аўтар перакладу з польскай кнігі В. Цішэка “З Богам у Расеі”. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Жыву ў Пінску. Жанаты, маем дарослую дачку.
Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых «гома сапіенс»? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна.... Болей »
Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая... Болей »
У новым зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у асновуякіх пакладзены багаты жыцьцёвы досвец аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам.... Болей »
“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці... Болей »
Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям.... Болей »
Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць... Болей »
Аўтар прадстаўляе Таварыства Творцаў Надбужанскай Культуры імя Януша Каліноўскага ва Уладаве. Піша вершы, эпіграмы, фрашкі, афарызмы і лімерыкі. Дагэтуль напісаў больш за 2000 літаратурных твораў. Частка зь іх была выдадзена ў наступных кніжках аўтара: “Палесьсе – мая малая Радзіма”, “Ненамыленныя развагі”... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка... Болей »