- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай... Болей »
Кніга ўспамінаў Надзеі Дземідовіч (1927 г. н.) зьяўляецца своеасаблівым дакумэнтам беларускай гісторыі XX стагодзьдзя. Прадстаўніца пакаленьня, якое выхоўвалася з мараю пра незалежнасьць Беларусі, Надзея Дземідовіч заплаціла за сваю гарачую любоў да Радзімы пакутамі й зьняволеннем у сталінскіх лягерах.... Болей »
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў... Болей »
Горкая гістарычная праўда пра трагедыю беларускага сялянства ў БССР яшчэ і да сёньняшняга дня выкліае спрэчкі. Апалягеты камнізму выказваюць думкі, што дзякуючы калектывізацыі і індустрыялізацыі Ўсходняй Беларусі нашая краіна пераўтварылася ў з аграрнай ў індустрыяльную і ганарацца тым, што таварыш Сталін... Болей »
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці... Болей »
9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак... Болей »
Першая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – гэта не мэмуары, не ўспаміны і ня дзёньнікі, гэта праца публіцыста, які фіксаваў тое, што яго ўразіла як чалавека, як прафэсіянала. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця... Болей »
Ks. Józef Hermanowicz, Marianin, pisarz i poeta białoruski, urodził się w miejscowości Holszany, powiatu oszmiańskiego na Wileńszczyźnie, w roku 1890. Po ukończeniu szkoły w Oszmianie udaje się do Wilna, gdzie przygotowuje się do seminarium duchownego i kończy je otrzymując święcenia kapłańskie w roku... Болей »
Кніга ўспамінаў а. Язэпа Гэрмановіча вяртае нас у сярэдзіну XX стагодзьдзя, часы змаганьня і палітьтчных рэпрэсіяў. Дае магчымасьць вачыма аўтара прасачыць, як вера ў Бога і любоў да Бацькаўшчыны дапамаглі перажыць тыя цяжкія часы.... Болей »