- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прасторны Майдан Незалежнасці і шырокі Хрышчацік былі цалкам запоўнены людзьмі. І гэтыя сотні тысяч спявалі «Шчэ не ўмерла Украіна». Усё пачалося з пратэстаў супраць прыпынення еўраінтэграцыі. А перарасло ў патрабаванне адстаўкі Януковіча і змену рэжыму.... Болей »
«Наша Ніва» прапануе традыцыйны агляд лукашэнкаўскіх элітаў. Папярэднія былі зробленыя ў 2009 і 2011 гадах. Для разгляду мы ўзялі прэм’ер-міністра, віцэ-прэм’ераў, спікераў абедзвюх палат парламента, старшынь асноўных судоў, прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, генпракурора, кіраўніка справамі прэзідэнта... Болей »
Падчас наведвання «Кераміна» Аляксандр Лукашэнка чарговы раз узгадаў сістэму найму на працу. «На працягу паўгода ўсе павінны перайсці на кантракты! У нас яшчэ шмат людзей працуе без кантрактаў! Няхай прафсаюзы зоймуцца гэтым пытаннем. Ва ўсім павінен быць парадак. Так робіць увесь свет», — заявіў ён.... Болей »
Палата прадстаўнікоў пачала разгляд праекта рэспубліканскага бюджэту на 2014. Сярод патрабаванняў МВФ і ЕўрАзЭС — бездэфіцытнасць гэтага дакумента. Планаваныя выдаткі складаюць каля $22 мільярдаў. Напрыклад, толькі на абслугоўванне замежнага дзяржаўнага доўгу давядзецца аддаць больш за $1 мільярд.... Болей »
Асістэнт адной з кафедраў БДТУ Мікалай Гораў 31 жніўня вяртаўся з Літвы ў Беларусь праз памежны пераход «Прывалка» пад Гроднам. За 5—10 метраў да пачатку тэрыторыі Беларусі па сустрэчнай паласе ўздоўж чаргі праехаў аўтамабіль Audi Q7, які акаціў швагра Мікалая вадою з лужыны і ўшчаміўся ў прастору паміж... Болей »
Бізнэсмэн Юрый Чыж будуе ў сваёй роднай вёсцы Сабалі, што пад Бярозай, вялікі турыстычны комплекс. Гатэль, музей, рэстаран, лыжная траса, канюшні, ферма па вытворчасці мармуровага мяса… Загадаў яму гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы летась падпісаў указ «Аб умовах стварэння турыстычнага... Болей »
У 1994 Генадзь Навіцкі, на той час кіраўнік Магілёўскага аблсельбуда, зрабіў выбар, які вызначыў ягоную будучыню. Навіцкі актыўна збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку і пасля ягонай перамогі стаў міністрам архітэктуры і будаўніцтва. 2001-2003 гады — зорны час для Генадзя Навіцкага. Ён другая асоба... Болей »
Раней Нобелеўскія прэміі прысуджаліся выхадцам з Беларусі. Цяпер у спісе рэальных прэтэндэнтаў (старонка 9) — два чалавекі, даруйце за штамп, прапісаныя ў Беларусі. Гэта, як той казаў, дзве вялікія розніцы. І яны між сабой вельмі розныя, гэтыя людзі. Бяляцкі — падпольшчык, удзельнік барацьбы за незалежнасць... Болей »
Лукашэнка загаварыў пра дэвальвацыю. Людзі ўжо смяюцца, калі нехта з высокіх чыноўнікаў пачынае пераконваць, што абясцэньвання валюты не будзе. Кажуць, гэта верны знак, што яе не мінаваць. Так перад 2009-м Лукашэнка даказваў, што рубель не страціць у цане. А памятаеце, як у 2011 шчыраваў старшыня Нацбанка... Болей »
«Я не бачу прычын для зрыву падпісання пагаднення аб асацыяцыі з боку Еўрасаюза, асабліва пасля сённяшняга рашэння Украіны», — падкрэсліў 18 верасня прадстаўнік ЕС ва Украіне Ян Тамбінскі. Ён дадаў, што гэта — «вельмі важны і рашучы крок ўкраінскага ўрада».... Болей »