be

Нікалаеў Мікола

Нікалаеў Мікола

Мікалай Нікалаеў (нар. 21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1997).

М. Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і чальцоў прэзыдыюму Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін з стваральнікаў і чалец Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Скончыў БДУ, спэцыяльнасьць «гісторыя, археалёгія» (1977). Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Наваградку, Старой Ладагі. 3 1978 у Расейскай Нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загаднік аддзелу.

У 1988 у Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 — доктарскую дысэртацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».

Дасьледуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову працу І. Грыгаровіча «Беларуская ярархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысьвечанай пытаньням традыцыяў кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытная кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Нікалаеў Мікола. Выданьні

ARCHE 01(30)2004
pdf

ARCHE 01(30)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль... Болей »

Спадчына 5-6/2002
pdf

Спадчына 5-6/2002


Шаноўныя чытачы! Выконваючы свае абяцанні, рэдакцыя працягвае рухацца абраным шляхам выпуску тэматычных нумароў і прапануе вашай увазе чарговы здвоены нумар павялічанага аб’ёму. У выпуску 5—6 за 2002 г. эпізоды гісторыі і здабыткі культуры беларускага народу разглядаюцца ва ўзаемадачыненнях з нашымі... Болей »

ARCHE 05(28)2003
pdf

ARCHE 05(28)2003

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Віленская анталёгія. Сярод яго аўтараў – Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі). У нумары публікуецца анталёгія беларускай паэзіі XX ст., прысвечаная Вільні, укладзеная Сяргеем Дубаўцом.... Болей »

ARCHE 02(25)2003
pdf

ARCHE 02(25)2003


Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам"... Болей »

ARCHE 01(21)2002
pdf

ARCHE 01(21)2002

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш.... Болей »

Бярозка № 12 /1988

Бярозка № 12 /1988

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org