be

Навіны

Убачыла свет кніга пра легендарнага Кіма Хадзеева

2020-05-27 17:23

Убачыла свет кніга пра легендарнага Кіма Хадзеева Маем цікавую падзею! Выдалі кнігу-дакумент «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя» Выданне ўбачыла свет у серыі «Беларуская турэмная літаратура», якую запачаткаваў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Кніга ўяўляе сабой зборнік дакументаў з нагляднага вядзення Пракуратурай СССР крымінальнай справы... Болей »

У «Беларускай турэмнай літаратуры» папаўненне!

2020-05-26 22:28

У «Беларускай турэмнай літаратуры» папаўненне! Зборнік дакументаў «БЯЗРОДНЫ КАСМАПАЛІТ» Кім Хадзееў ды іншыя»Падобнае навукова-папулярнае выданне ўпершыню выйшла ў серыі БТЛ! Яе ўкладальнік даследчык Уладзімір Валодзін апісвае крымінальныя справы 1951 і 1962 гг., па якіх праходзіў мінскі дысідэнт Кім Хадзееў, на падставе знойдзеных у архівах дакументаў.29... Болей »

Бродскі і Дылан вучаць беларусаў не адчуваць сябе «ахвярамі гісторыі»

2020-05-26 21:24

Бродскі і Дылан вучаць беларусаў не адчуваць сябе «ахвярамі гісторыі»   24 траўня прыхільнікі паэзіі святкавалі дзве значныя даты – дні народзінаў Боба Дылана і Іосіфа Бродскага. Для многіх гэтыя постаці сталіся сімвалам пратэсту і супрацьстаяння асобы ды дзяржаўнага молаха.Пра беларускае пераасэнсаванне спадчыны Боба Дылана і Іосіфа Бродскага пагутарылі з сённяшнім «Госцем... Болей »

Гарадзенскі «Зялёны Гран-пры»: упершыню ў анлайн фармаце

2020-05-26 20:28

Гарадзенскі «Зялёны Гран-пры»: упершыню ў анлайн фармаце   Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні «Зялёны Гран-пры» стаў сёлета самым вялікім па колькасці ўдзельнікаў, аднак сёлета ён упершыню за сваю гісторыю адбыўся з-за каронавірусу ў анлайн фармаце.Распавядае яго арганізатар Павал Салаўёў: – Першы этап – гэта быў інтэрнэт-конкурс. Паколькі людзі чакалі фестывалю... Болей »

«Баба Рыта» Маргарыты Ляўчук

2020-05-26 20:14

«Баба Рыта» Маргарыты Ляўчук   «Каронавірусныя» абмежаванні закранулі і беларускіх зорак, сярод якіх і оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.Колішняя прызёр шоў «Вялікая опера», з-за самаізаляцыйных зменаў, часцей стала наведваць родную вёску Страдзеч, што ў Берасцейскім раёне. Там да яе і прыйшла ідэя стварыць YouTube-канал «Баба Рыта»... Болей »

У Лідзе разглядаецца справа Вітольда Ашурка за экалагічны пікет

2020-05-26 19:25

У Лідзе разглядаецца справа Вітольда Ашурка за экалагічны пікет   Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка працягнецца ў панядзелак 1 чэрвеня.Лідскі раённы суд разглядае справу па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса аб экалагічным пікеце ля прахадной шклозавода “Нёман”, які 26 красавіка зладзіў актывіст, пратэстуючы... Болей »

Глыбоцкаму журналісту Змітру Лупачу прысуджаны штраф

2020-05-26 19:10

Глыбоцкаму журналісту Змітру Лупачу прысуджаны штраф   1080 беларускіх рублёў – чарговы штраф атрымаў глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. 26 траўня суддзя Шаркоўшчынскага раённага суда Аксана Табола прысудзіла яму 40 базавых велічыняў па частцы 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Падставай стаў сюжэт... Болей »

Вуліца Лупашкі надалей застаецца ў Беластоку

2020-05-26 18:27

Вуліца Лупашкі надалей застаецца ў Беластоку   Вуліца імя маёра Зыгмунта Шэндзеляжа, псеўданім “Лупашка”, застаецца ў Беластоку. Адміністрацыйны суд адхіліў скаргу беластоцкіх радных на рашэнне падляшскага ваяводы, матывуючы гэта тым, што радныя пры змене назвы вуліцы на Падляшскую парушылі законы.„Мы не згодныя з гэтым рашэннем і рыхтуем скаргу... Болей »

Юбілейныя „Сустрэчы „Зоркі” перанесеныя

2020-05-26 18:05

Юбілейныя „Сустрэчы „Зоркі” перанесеныя   „Сустрэчы „Зоркі”, якія традыцыйна праходзілі ў чэрвені, адтэрмінаваныя з-за пандэміі каронавіруса. Сёлета гэтаму мерапрыемству спаўняецца 25 гадоў.Як паведаміла рэдактарка „Зоркі” і арганізатарка „Сустрэч” Ганна Кандрацюк-Свярубская, сустрэчы з маладымі журналістамі „Зоркі” пройдуць у другой палове... Болей »

Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля

2020-05-26 16:43

Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля   Нацыянальная бібліятэка Беларусі завяршае яшчэ адзін унікальны выдавецкі праект. Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля.Гэта беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя, які атрымаў назву ад праваслаўнага манастыра ў вёсцы Жыровічы, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org