be

Навіны

Вадзім Саранчукоў: Мы працягваем працу

2020-06-29 19:22

Вадзім Саранчукоў: Мы працягваем працу   У беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя, што кампанія дапамогі беларускім медыкам #BYCOVID19 зварочвае сваю дзейнасць. Аднак гарадзенская каманда ўпэўнена, што застаўся яшчэ вялікі кавалак працы.Распавядае адзін з кіраўнікоў валанцёрскага руху ў Гародні Вадзім Саранчукоў: – На самой справе працы застаецца... Болей »

Яўген Вапа: Грамадзянская кааліцыя перайграла іншых удзельнікаў выбараў

2020-06-29 19:10

Яўген Вапа: Грамадзянская кааліцыя перайграла іншых удзельнікаў выбараў   Сённяшні госць Рацыі – старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, з якім наш карэспандэнт Улад Грынеўскі абмяркоўвае вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.РР: Паводле папярэдніх вынікаў, у Польшчы будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Анджэй Дуда набірае 45,24%, Рафал Тшаскоўскі... Болей »

У Воршы тром актывістам прысудзілі “суткі”. І адпусцілі

2020-06-29 19:04

У Воршы тром актывістам прысудзілі “суткі”. І адпусцілі  У аршанскім судзе адначасова судзілі трох удзельнікаў “ланцуга салідарнасці”, які прайшоў у Воршы 19-га чэрвеня, – у апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.Усіх трох затрымалі ў мінулую пятніцу, і выходныя яны правялі за кратамі. Адзін з затрыманых, адміністратар тэлеграм-канала... Болей »

Уладзіслаў Завальнюк: У мірны шлях супраць навалы!

2020-06-29 16:47

Уладзіслаў Завальнюк: У мірны шлях супраць навалы!  З Менску ў Будслаў выправілася пілігрымка на чале з айцом Уладзіславам Завальнюком. Ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла адолее маршрут на монаколе.Перад стартам святар звярнуўся да паломнікаў: – Становімся на нашых жалезных конікаў, едзем праз плошчу і па тратуары кіруемся да ГУМа. Там – налева, да ратушы... Болей »

„Рэферэндум адносна завода АКБ – гэта абсурд”

2020-06-29 16:43

„Рэферэндум адносна завода АКБ – гэта абсурд”   Не ўсе ўдзельнікі акцыі супраць акумулятарнага завода згодныя з неабходнасцю правядзення рэферэндума ў Берасці, нягледзячы на тое, што прадстаўнікі ўлады дамовіліся з некаторымі сябрамі ініцыятыўнай групы. Актывісты не вераць у такую працэдуру, але пакуль што ўстрымліваюцца ад каментароў: – На мой пагляд... Болей »

Гадавіна перамогі Рэчы Паспалітай над Маскоўскай дзяржавай

2020-06-29 16:34

Гадавіна перамогі Рэчы Паспалітай над Маскоўскай дзяржавай   Баранавіцкія актывісты адзначылі 360-ую гадавіну перамогі Рэчы Паспалітай над Маскоўскай дзяржавай пад Палонкай.З Палонкаўскай бітвы пачаўся фактычна пералом у цяжкай для Рэчы Паспалітай 13-гадовай вайне. Ушанаванне нашых продкаў-ваяроў стала даўняй традыцыяй у баранавіцкіх актывістаў-патрыётаў, кажа... Болей »

Беларусы ў ЗША выходзяць на акцыі салідарнасці

2020-06-29 15:53

Беларусы ў ЗША выходзяць на акцыі салідарнасці   У падтрымку палітзняволеных і з заклікам не заставацца абыякавымі да сітуацыі ў Беларусі ў межах пікету салідарнасці выйшлі беларусы ў Вашынгтоне, што ў ЗША. Агульная колькасць удзельнікаў масавага мерапрыемства — 25 чалавек, — распавёў адзін з арганізатараў Аляксандр Янкоўскі: – Першы сход у нас адбываўся... Болей »

Блогераў Кабанава з Пятрухіным – на парукі

2020-06-28 20:15

Блогераў Кабанава з Пятрухіным – на парукі  З такой прапановай выступіў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк падчас свайго выступу ў Берасцейскім гарвыканкаме. У будынку згаданай дзяржустановы, па запрашэнні ўладаў, адбылося папярэдняе абмеркаванне рэгіянальнага рэферэндума. Фрагмент выступу з ягонай прамовай, прысутныя віталі авацыямі: – Нашы... Болей »

На Падляшшы жыхары актыўна ўдзельнічаюць у выбарах прэзідэнта

2020-06-28 20:04

На Падляшшы жыхары актыўна ўдзельнічаюць у выбарах прэзідэнта  У выбарчых бюлетэнях знаходзяцца прозвішчы 11 кандыдатаў, сярод якіх і цяперашні прэзідэнт Польшчы.У Падляшскім ваяводстве права галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах маюць больш за 930 000 чалавек. Найчасцей выбарчыя ўчасткі запаўняюцца людзьмі пасля службаў у цэрквах і касцёлах. Жыхары Рыбалаў і Супрасля... Болей »

Сродкі „Улей” не можа атрымаць па прычыне захопу „Белгазпрамбанку”

2020-06-28 19:53

Сродкі „Улей” не можа атрымаць па прычыне захопу „Белгазпрамбанку”  Новая кніга-альбом прафесара Алеся Краўцэвіча „Дзяржава волатаў” ужо аддрукавана ў выдавецтве.Але гэты прыемны для аматараў гісторыі момант азмрочаны тым, што грошы, якія збіраліся чытачамі талакою праз інтэрнэт-пляцоўку „Улей” цяпер заблакаваныя, і аўтар не можа іх выкарыстаць для выканання ўмоваў з... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org