be

Навіны

Аляксандр Ярашук: Я большага тэрміну чым два гады не даю

2020-07-17 14:37

Аляксандр Ярашук: Я большага тэрміну чым два гады не даю Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі набыла драматычныя рысы. Пра перыпетыі палітычнай барацьбы і шанцах на змены разважае госць Рацыі Аляксандр Ярашук.РР: Раней вы не выключалі магчымасці, што будзеце ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Зараз, дзякуеце Богу, што не ўдзельнічаеце? Ці наадварот – шкадуеце?... Болей »

Юры Дракахруст: Плошча-2020 ужо адбылася?

2020-07-17 13:48

Юры Дракахруст: Плошча-2020 ужо адбылася?  Штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы абвесцілі пра аб’яднанне.Наколькі гэты крок пашырыць поле мажлівасцяў ва ўмовах перадвыбарчых рэпрэсій, разважае палітолаг Юры Дракахруст: – Пратэсты 14-га ліпеня выглядаюць як аналаг маўклівых пратэстаў 2011 года. Іншымі словамі, не выключана, што Плошча-2020 ужо... Болей »

Павел Белавус: Суд над крамай symbal.by звязаны з выбарчай кампаніяй у Беларусі

2020-07-16 22:09

Павел Белавус: Суд над крамай symbal.by звязаны з выбарчай кампаніяй у Беларусі   Ужо сёння, 16 ліпеня, адбудзецца судовы працэс над крамай symbal.by. Месяц таму было канфіскавана крыху больш за чатыры сотні цішотак з надпісам Псіхо3%. Прадукцыя з’яўлялася дызайнерскай, на тавар меліся адпаведныя дакументы.Дырэктар крамы Павел Белавус перакананы, што суд звязаны выключна з выбарчай... Болей »

Чаму жыхары Віцебска не хочуць на «Славянскі базар»

2020-07-16 14:44

Чаму жыхары Віцебска не хочуць на «Славянскі базар»   Увечары 16-га ліпеня мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё 29-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У гэтым годзе ён будзе значна карацейшы: усяго 4 дні замест 10-11-ці, як бывала ў ранейшыя гады. Скараціць праграму было вырашана праз эпідэмію каронавірусу.Шматлікія жыхары Віцебска... Болей »

Беларускі ПЭН паўдзельнічаў у відэасустрэчы салідарнасці

2020-07-15 22:19

Беларускі ПЭН паўдзельнічаў у відэасустрэчы салідарнасці Беларускі ПЭН узяў удзел у відэасустрэчы салідарнасці з беларускім народам, якая прайшла ў пятніцу, 10 ліпеня, і была арганізаваная пры падтрымцы Форума Усходняга партнёрства.Відэа цалкам даступнае на старонцы Андруса Кубілюса ў Фэйсбуку.Сустрэча складалася з чатырох частак: 1) кампіляцыі відэаролікаў... Болей »

Забралі на пікеце разам з крэслам. Гісторыя фігуранта «справы Ціханоўскага»

2020-07-15 22:14

Забралі на пікеце разам з крэслам. Гісторыя фігуранта «справы Ціханоўскага» Дзяўчына Фурманава Вольга і бацька Аляксандр расказалі Свабодзе гісторыю шостага фігуранта «справы Ціханоўскага».... Болей »

«Вашымі рукамі робіцца генацыд!» Ціханоўская зьвярнулася да міліцыі

2020-07-15 22:02

«Вашымі рукамі робіцца генацыд!» Ціханоўская зьвярнулася да міліцыі Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская апублікавала відэазварот да беларусаў, у якім заклікала супрацоўнікаў міліцыі спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый салідарнасьці.... Болей »

Гародня: выстава, на якой можна ўбачыць партрэты дыктатараў

2020-07-14 22:43

Гародня: выстава, на якой можна ўбачыць партрэты дыктатараў   У прасторы “Трэцяе месца”, што ў самым цэнтры Гародні, адкрылася выстава Андрэя Анро пад назваю “Маўчанне кажа пра многае”. У экспазіцыі партрэты дыктатараў розных краін, гаспадарчае мыла з савецкімі паштовымі маркамі, а таксама партрэт былога міністра унутраных спраў Беларусі і апазіцыйнага палітыка... Болей »

Людзі стыхійна выйшлі ў розных гарадах Беларусі

2020-07-14 22:28

Людзі стыхійна выйшлі ў розных гарадах Беларусі   Каля тысячы чалавек удзельнічаюць у стыхійнай акцыі пратэсту ў цэнтры Менска.Грамадзяне выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту на вуліцы Гародні, Берасця, Гомеля, Магілева, Маладэчна, акцыі адбываюцца таксама ў Полацку і Пружанах.Вядома пра затрыманне карэспандэнтаў „Еўрарадыё” Міхаіла Ільіна і Арцёма Маёрава... Болей »

У Брэсце праціўнікаў завода АКБ запрашалі на рэферэндум і пад рукі ўводзілі з плошчы

2020-07-13 16:45

У Брэсце праціўнікаў завода АКБ запрашалі на рэферэндум і пад рукі ўводзілі з плошчы 12 ліпеня ў Брэсце прайшла традыцыйная акцыя "кармлення галубоў", на якую сабралася каля 30 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, піша reform.by са спасылкай на "Першы рэгіён".Адзначаецца, што многія не змаглі трапіць на месца, бо плошча Леніна была ачэпленая міліцыяй, якая разварочвала людзей... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org