be

Навіны

Прэмію імя Сахарава атрымала беларуская апазыцыя, прадстаўленая Каардынацыйнаю радаю

2020-10-22 20:58

Прэмію імя Сахарава атрымала беларуская апазыцыя, прадстаўленая Каардынацыйнаю радаю Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.У паведамленьні Эўрапалямэнту аб прэміі гаворыцца, што ўзнагароду атрымае група дзеячоў дэмакратычнай апазыцыі, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава... Болей »

«Яна непакоіцца за катоў і бацьку», — муж 25-гадовай палітзьняволенай Марфы Рабковай.

2020-10-22 20:51

«Яна непакоіцца за катоў і бацьку», — муж 25-гадовай палітзьняволенай Марфы Рабковай. 25-гадовую Марфу Рабкову затрымалі 17 верасьня, калі яна з мужам Вадзімам вярталася дадому. Дзяўчына — каардынатарка валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна». Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 293 КК (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне... Болей »

Заява Беларускага ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў у сувязі з рэпрэсіямі супраць свабоды думкі і творчасці ў Беларусі

2020-10-22 20:38

Заява Беларускага ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў у сувязі з рэпрэсіямі супраць свабоды думкі і творчасці ў Беларусі Заява Беларускага ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў у сувязі з рэпрэсіямі супраць свабоды думкі і творчасці ў Беларусі. У Беларусі ў поствыбарчы перыяд адбываецца мэтанакіраваны ціск на свабоду выказвання, думкі і творчасці.Мы звяртаем ўвагу на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць творцаў, сябраў... Болей »

Суддзя Шабуня прысудзіла паэту Дзмітрыю Строцаву 13 дзён арышту

2020-10-22 20:34

Суддзя Шабуня прысудзіла паэту Дзмітрыю Строцаву 13 дзён арышту Суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая з 2012 года палітычна матываванымі рашэннямі, пакарала Дзмітрыя Строцава 13-цю суткамі арышту. Паэт знік 21 кастрычніка каля 11-й гадзіны раніцы. Да вечара блізкія не ведалі, дзе ён знаходзіцца. Пасля сям’я знайшла яго ў спісах затрыманых на Акрэсціна. Напачатку верасня... Болей »

Кінафестываль “Паўночнае ззянне” пройдзе ў анлайн-фармаце

2020-10-22 20:22

Кінафестываль “Паўночнае ззянне” пройдзе ў анлайн-фармаце  У гэтым годзе кінафестываль “Паўночнае ззянне” быў пад пагрозай зрыву. Але мерапрыемства ўсё ж такі адбудзецца. Праўда, у анлайн-фармаце. Распавядае дырэктарка кінафестывалю Вольга Чайкоўская: – Мы самі перажылі немаленькі чэлендж: у красавіку мы мусілі адмяніць фестываль праз эпідэміялагічную сітуацыю... Болей »

«Буду выходзіць, пакуль не заб’юць»

2020-10-21 22:43

«Буду выходзіць, пакуль не заб’юць» Віталь Равінскі адпрацаваў у беларускай мэдыцыне 48 гадоў. Пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году ён, як і іншыя калегі-мэдыкі, ня змог маўчаць у адказ на разгоны мірных мітынгаў.Віталь Равінскі ўдзельнічаў у ланцугу салідарнасьці мэдыкаў, хадзіў і на іншыя акцыі. Сваю гісторыю ён расказаў у інтэрвію Свабодзе.... Болей »

“Гарадзенкі” – новая кніга ад Hrodna.life

2020-10-21 22:25

“Гарадзенкі” – новая кніга ад Hrodna.life   Першая прэзентацыя кнігі ад журналісткі незалежнага выдання Hrodna.life Ірыны Новік пад назваю “Гарадзенкі” адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця.Кніга змяшчае больш за 10 размоваў з сучасніцамі, дзяўчынамі, што жывуць у горадзе над Нёманам. Многія з іх прыйшлі на прэзентацыю. Пра кнігу кажа адна з гераіняў... Болей »

Гародня: Выстава Грыневіча пра ўнутраную эміграцыю

2020-10-21 22:14

Гародня: Выстава Грыневіча пра ўнутраную эміграцыю   Вядомы беларускі мастак Сяргей Грыневіч адкрыў у новай гарадзенскай прасторы рэтраспектыўную выставу пад назвай “8-ы рэгіён”. На выставе амаль 80 працаў вялікіх памераў, якія займаюць 3 паверхі будынку ў цэнтры Гародні.Пра саму выставу распавядае аўтар Сяргей Грыневіч: – Рэтраспектыўная – гэта другая.... Болей »

«Быў. Ёсць. Буду». Гурт «Irdorath» прэзентаваў новы кліп на словы Караткевіча

2020-10-21 22:08

«Быў. Ёсць. Буду». Гурт «Irdorath» прэзентаваў новы кліп на словы Караткевіча  Відэакліп з’явіўся на старонках гурта ў сацыяльных сетках увечары 20 кастрычніка з тэкстам: «Якім бы цяжкім не быў час зараз, мы не здаемся. З вялікай любоўю да свайго народу і з надзеяй у сэрцах мы прадстаўляем новую відэапрацу: IRDORATH — „Быў. Ёсць. Буду”. Словы — Уладзімір Караткевіч, музыка — Irdorath.... Болей »

Алена Анісім: З’езд ТБМ выказаўся за адзіную дзяржаўную мову – беларускую

2020-10-21 21:58

Алена Анісім: З’езд ТБМ выказаўся за адзіную дзяржаўную мову – беларускую   Беларуская мова застаецца ў пасынках у краіне, якая называецца Беларуссю. Трыццаць гадоў існуе грамадская арганізацыя Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якая дамагаецца, каб у краіне панавала беларуская мова, як адзіная дзяржаўная, якая і з’яўлялася б мовай зносінаў для ўсёй беларускай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org