be

Навіны

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча асудзілі на 4 гады агульнага рэжыму

2023-11-03 13:20

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча асудзілі на 4 гады агульнага рэжыму Вырак вынесьлі ў судзе Маладэчанскага раёну. Трэцяга лістапада вынесьлі прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязьню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу. Прысуд — 4 гады калёніі агульнага рэжыму... Болей »

Аляксей Трубкін пра „беларускі некропаль” у Беластоку

2023-11-02 22:34

Аляксей Трубкін пра „беларускі некропаль” у Беластоку   Краязнавец Аляксей Трубкін даследуе беластоцкія могілкі, на якіх пахаваныя беларускія дзеячы. Напярэдадні Дзядоў ён распавёў, як знаходзіць сляды беларускай культуры ў Польшчы: – Звесткі пра беларускія месцы, у тым ліку пра пахаванні беларускіх дзеячаў я пачаў збіраць больш за 10 гадоў таму. Большасць... Болей »

Як рэагаваць на абразы беларускай мовы? Гутарка з Сяргеем Шупам

2023-11-01 21:38

Як рэагаваць на абразы беларускай мовы? Гутарка з Сяргеем Шупам Гэтае пытаньне стала актуальным пасьля скандалу ў сацыяльных сетках. Расейскі блогер і крытык рэжыму Пуціна Рустэм Адагамаў назваў беларускую мову сьмешнай, заклікаў беларусаў не нявечыць расейскую мову і размаўляць на ёй так, як гэта робяць жыхары Беларусі.У сацсетках многія беларусы абурыліся твітамі... Болей »

Гішпанка, якая выкладае беларускую мову

2023-11-01 14:38

Гішпанка, якая выкладае беларускую мову Анхела Эспіноса Руіс – беларуская паэтка гішпанскага паходжання ў 15 гадоў сустрэлася з беларускай мовай і больш з ёю не разлучаецца.Стала пісаць вершы і выдаваць кнігі.РР: Колькі гадоў вы ўжо ведаеце беларускую мову і як Вы яе вучылі? – Я пачала збіраць матэрыялы 11 гадоў таму, мне было 19. З тых часоў... Болей »

Даследчык сталінскіх рэпрэсій: Беларусам трэба пачынаць працу з вывучэння сваіх каранёў

2023-11-01 14:29

Даследчык сталінскіх рэпрэсій: Беларусам трэба пачынаць працу з вывучэння сваіх каранёў У Беларусі надалей няма поўнага спісу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У гэтыя дні па традыцыі памінаюць людзей, якіх няма ўжо ў жывых. 30 кастрычніка – Дзень памяці мільёнаў асоб, якія трапілі пад каток сталінскіх рэпрэсій. Беларусы таксама ладзяць вечарыны памяці расстраляных прадстаўнікоў інтэлігенцыі.... Болей »

Уладзімір Някляеў выдае ў Польшчы новы зборнік вершаў

2023-11-01 14:09

Уладзімір Някляеў выдае ў Польшчы новы зборнік вершаў У кнізе – вершы і пераклады, як даўніх гадоў так і тыя напісаныя ўжо падчас эміграцыі, у Польшчы.Новая кніга Уладзіміра Някляева «Сам» – гэта вершы ў беларускім арыгінале і ў перакладзе на польскую мову.Слова «сам», – як піша рэдактар кнігі Аляксандр Распапоў, датычыць не толькі верша, якім пачынаецца... Болей »

Праект «Шрыфтавы архіў» расказвае, які ў шрыфтах закадаваны культурны і гістарычны змест

2023-10-31 21:44

Праект «Шрыфтавы архіў» расказвае, які ў шрыфтах закадаваны культурны і гістарычны змест На шрыфт кнігі ці часопіса мала хто звяртае ўвагу. Звычайна гэта адбываецца, калі шрыфт складана чытаць. Аднак у шрыфце закадаваны культурніцкі і гістарычны змест.Мы паразмаўлялі са стваральніцай праекту «Шрыфтавы архіў» Алай Пігальскай, акадэмічнай даследчыцай, якая займаецца візуальнай культурай, у... Болей »

Літаратурная Беларусь, №10, 2023

2023-10-31 14:52

Літаратурная Беларусь, №10, 2023 З'явіўся кастрычніцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь». Як і зазвычай, выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. Рубрыкі выпуску:АКТУАЛІІ: эсэ Віктара ЛЕДЗЕНЕВА «Гандляры і спажыўцы»ПАМЯЦЬ: артыкул-расследаванне Леаніда... Болей »

Ганна Комар: Я амаль не пішу апошнія паўтара года

2023-10-31 14:09

Ганна Комар: Я амаль не пішу апошнія паўтара года    У мінулую нядзелю завяршылася заключная сесія фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праходзіла ў Беластоку. Сярод гасцей фестывалю была маладая беларуская паэтка з Лондану Ганна Комар.З ёй паразмаўляў Алесь Аркуш. РР: Ці складана быць беларускай паэткай за мяжой? – Ну паэткай не, не складана... Болей »

Выдавецтва “Кнігазбор” канчаткова ліквідаванае

2023-10-31 13:59

Выдавецтва “Кнігазбор” канчаткова ліквідаванае 26 кастрычніка 2023 года канчаткова было ліквідавана выдавецтва “Кнігазбор”, якое займалася выпускам беларускай літаратуры больш як 25 гадоў. Пра гэта расказаў дырэктар “Кнігазбору” Генадзь Вінярскі.“Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org