10 гадоў таму зарэгістравалі Офіс па правах людзей с інваліднасцю

10 гадоў таму зарэгістравалі Офіс па правах людзей с інваліднасцю


25-га сакавіка спаўняецца дзесяцігоддзе, як атрымаў сваю афіцыйную рэгістрацыю Офіс па правах людзей с інваліднасцю.

Рэгістрацыя праваабарончай арганізацыі у 2010 годзе мела свае акалічнасці, успамінае дырэктар офіса Сяргей Драздоўскі:

– Год спалучаны з рознымі электаральнымі праектамі ды іншымі такімі штукамі. Усё было не тое, што нялегка, відавочна дрэнна паводле многіх маніторынгаў. Мы свядома рэгістравалі тады праабарончую асветніцкую ўстанову. Калі мы рэгістравалі ў органе рэгістрацыі, спецыялістка, якая прымала дакументы, чытаючы назву зрабіла паўзу, то бок у мяне быў шанец перадумаць, але мы пакінулі ўсё як ёсць і гэта было зарэгістравана.

Як адзначыў Сяргей Драздоўскі, за 10 гадоў свайго існавання Офіс па правах людзей з інваліднасцю наведалі тысячы людзей, каб знайсці там дапамогу. Акрамя гэтага, Офіс распачаў інфармацыйную кампанію, дзе звярнуў увагу на важнасць паняцця “даступнасці” у дачыненні да людзей з інваліднасцю (што значна выходзіць за межы паняцця “безбар’ернае асяроддзе”).

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя