be
pdf

Наша слова 24 (1539) 2021

6 чэрвеня 2021 года славутай беларускай пісьменніцы і любімай гарадзенцы Элізе Ажэшцы споўнілася 180 гадоў. Да вялікай юбілейнай даты супрацоўнікі ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага" падрыхтавалі насычаны культурнымі імпрэзамі дзень, каб кожны ахвотны мог бліжэй пазнаёміцца з вядомай зямлячкай. Святкаванне распачалося з некалькіх экскурсій па доме-музеі Элізы Ажэшкі. Госці аглядалі яе мемарыяльны пакой і слухалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменніцы. Была адкрыта выстава рэдкіх выданняў, фотаздымкаў і рэчаў, якія захаваліся з часоў жыцця пані Элізы. А самае яркае свята чакала ўсіх на літаратурна-музычным салоне "Эліза Ажэшка запрашае сяброў". І насамрэч, адзначыць яе юбілей прыйшлі сапраўдныя сябры, аматары і прафесіяналы літаратурнага свету Гарадзеншчыны, таленавітая моладзь і звычайныя чытачы, для якіх пісьменніца з'яўляецца сімвалам любімай Гародні. Усіх, хто прыйшоў на салон, яшчэ на вуліцы, з балкона дома-музея, сустракала скрыпачка, чыя прыгожая музыка захоплівала нават мінакоў. Дарэчы, квартэт ад Гарадзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа быў адной з самых яскравых зорак на юбілеі - іх выкананне засталося ў душы слухачоў. Успомнілі і пра яшчэ аднаго вядомага беларускага пісьменніка - Максіма Багдановіча, які зусім маленькім жыў разам з сям'ёй недалёка ад дома пані Элізы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-06-16
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org