- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
Ужо амаль дзесяць гадоў настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных школ маюць велізарныя праблемы з вучэбнай літаратурай. Па сённяшні дзень адсутнічае падручнік па гісторыі Беларусі для 8 класа. І вось у мінулым навучальным годзе Міністэрства адукацыі зрабіла важны крок для вырашэння праблемы. Да новага... Болей »
У кнізе сабраны гістарычныя нарысы пра людзей беларускага грамадска-палітычнага жыцця і культуры — Рагвалрда і Рагнеду, Усяслава Чарадзея і Ефрасінню Полацкую, Сымона Буднага і Казіміра Лыщынскага, Уладзіслава Сыракомлю, Ігната Грынявіцкага і інш.... Болей »
У слоўніку раскрываецца паходжанне каля 900 фразеалагізмаў, тлумачыцца іх сэнс. Першая частка выйшла ў 1981 г. У беларускай літаратурнай мове каля 6 тысяч фразеа¬лагізмаў. Вельмі многія з іх могуць быць супрацьпастаўлены адпаведным свабодным словазлучэнням, на фоне якіх яны ўспрымаюцца як разгорнутыя... Болей »
Алгебра і пачаткі аналізу, Падручнік для 10—11-х класаў сярэд. шк. Аўтары: Ш. А. Алімаў, Ю. М. Калягін, Ю. В. Сідараў, Н. Я. Фёдарава, М. I. Шабунін. Падручнік заняў трэцяе месца на Усесаюзным конкурсе падручнікаў для сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Выданне падрыхтавана пад навуковым кіраўніцтвам акадэміка... Болей »
Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах, час узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і груповак, абумоўленай сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннем супярэчнасцей паміж сіламі новага і старога свету. Асаблівасцю з’яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася... Болей »
Вучэбная кніга, створаная педагогамі-практыкамі з г. Херсона, прызначана для выкарыстання ў якасці пераходнага дапаможніка па гісторыі для старэйшых класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій i ліцэяў усіх тыпаў.... Болей »
У кнігу ўключаны разнастайныя па тэматыцы лінгвістычныя артыкулы, у якіх расказваецца пра паходжанне, своеасаблівасць, функцыяніраванне і культуру беларускай мовы. Чытач атрымае пэўнае ўяўленне і аб тым, як фарміраваліся навуковыя погляды на мову беларусаў. Некаторыя артыкулы з’яўляюцца бібліяграфічнай... Болей »
Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »
Слоўнік націску будзе садзейнічаць засваенню акцэнтных норм беларускай мовы. У ім змешчаны словы, для якіх уласціва акцэнтная варыянтнасць, і словы, якія ў моўнай практыцы маюць адхіленні ад акцэнтнай нормы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў.... Болей »
На тэрыторыі Беларусі некалькі тысяч помнікаў гісторыі і культуры. У гэтай кнізе прадстаўлены найбольш значныя і вядомыя помнікі рэспублікі, зашыфраваныя ў красвордах, чайнвордах, галаваломках. Адрасуецца школьнікам.... Болей »