- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным... Болей »
«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню.... Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »
Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы.... Болей »
Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам.... Болей »
Гаўрусёў Сцяпан, нарадзіўся 10.05.1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954-1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964-1965 гг. - рэдактарам выдавецтва... Болей »
Парог бацькоўскай хаты, парог чалавечай сталасці, за якім доўгае жыццё. Парог, што аддзяляе дабро і зло. Іх шмат у жыцці, як і тых парогаў, што перагароджваюць горную раку — вірлівых, пеністых і небяспечна схаваных пад знешне спакойнай плынню. Героі апавяданняў — звычайныя людзі, на парозе малых або... Болей »
Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літаратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Больш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным... Болей »
• *** Паміж сэрцам маім i трывогай... • *** Можна ў сцежцы змыліцца... • *** Часта думаю... • Апасіяната • Роздум • *** Як лёгка наперад глядзець... • *** Ці бог ішоў з парадай?.. • *** Смутак — начны валадар... • Пачатак • *** Сакавік. Дажджы асеннія... • Вясна ідзе • *** Вылятаюць... Болей »
Французскі пісьменнік Жан Аліўе напісаў цікавую кнігу пра індзейцаў. Гэта не толькі мастацкі расказ пра жыццё паасобных плямёнаў, а і строга дакументальныя звесткі пра некаторыя з’явы, розныя бакі жыцця. Своеасаблівым «дапаможнікам для гульні ў індзейцаў» могуць быць знакі індзейскай пісьменнасці і табліца... Болей »