- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маракоў Леанід Уладзіміравіч — Моряков Леонид Владимирович (псеўданімы: Владимир Моряков, Анатоль Сінчукоўскі і інш.) — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.
Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кніг, 9 з якіх былі ўжо апублікаваны) “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі” у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 6000 (шэсць тысяч) расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (ГУЛАГ) дзеячаў беларускай культуры, большасць з якіх вы не знойдзеце ані ў воднай энцыклапедыі.
Маракоў — аўтар не менш унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 2 тамах “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967”. За незвычайную працаздольнасць даследчыкі называюць Маракова чалавекам-энцыклапедыяй.
Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы. Герояў яго аповедаў (“Непамяркоўныя”, “100 мініяцюр”, “Трое” і інш.) вылучае нянавісць да несправядлівасці, нястомная прага змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.
Маракоў — аўтар манаграфіі пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага паэта і перакладчыка 1920-х — 1930-х г. Валерыя Маракова (любімага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы), расстралянага карнымі органамі НКВД у крывавую для беларускага народа ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 г., калі сталінскія каты ў Мінскай унутранай турме НКВД знішчылі каля 100 дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, эліту беларускай нацыі.
Пачынаючы з 1999 г. кнігі Маракова , нягледзячы на вельмі невялікія наклады (аўтар пакуль былі сродкі выдаваў кнігі за свае грошы), няспынна ўваходзяць у дзесятку лепшых кніг года Беларусі.
Крыніца: www.marakou.by
У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў... Болей »
Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой... Болей »
Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой... Болей »
У эпцыклапедычным даведніку вядомага бсларускага даслсцчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова прыводзяцца біяграфіі або кароткія звссткі пра больш за 700 рэпрэсаваных каталіцкіх духоўных, кансэкраваных і свецкіх асобаў Беларусі Мра многіх расказваецца ўпершышо. Такеама V даведніку згадваецца каля... Болей »
Остросюжетные, с элементами детектива, криминала, фантастики, мистики и мелодрамы рассказы Леонида Морякова читаются на одном дыхании. Герои произведений писателя сражаются в абсолютно неравных условиях, бросаются в битву, даже когда шанс выиграть один из тысячи. Они уверены: лучше смерть... Болей »
По разному складываются судьбы "непримиримых", героев Леонида Марякова, но всех их объединяет главное – ненависть к несправедливости, неутомимое желание сражаться за свободу, за лучшую жизнь. Сражаться до конца, сражаться любой ценой. Даже ценой собственной жизни.... Болей »
Сапраўднае сучаснае апавяданне — апавяданне XXI біякамп’ютарнага стагоддзя мусіць мець у сваёй аснове востра дынамічны, звышнапружаны, найзаймальны — не адарвацца! — сюжэт, з абсалютна нечаканым непрадбачным фіналам. Разам з тым апавяданне павінна быць добра выпісана, лёгка чытацца, як некаторыя кажуць... Болей »
Кніга складаецца з трох частак. У першай падаюцца біяграфічныя даныя пісьменнікаў, дзеячаў культуры і грамадства, знішчаных сталінскімі органамі НКВД у сяго за адну ноч — 29–30 кастрычніка 1937 г. — самую чорную ноч у беларускай культурнай гісторыі. Апісваюцца лёсы іх сваякоў. Па крупінках, на працягу дзесяці... Болей »
У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або ка-роткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных с вятароў і царкоўнаслужыцеляў. Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершы-ню. Даведнік разлічаны на гісторыка)', краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў.... Болей »
У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або кароткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных святароў і царкоў-наслужыцеляў Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершыню. Даведнік разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў.... Болей »