be

Мальдзіс Адам

Мальдзіс Адам

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у в. Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. — навуковы супрацоўнік, з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991 гг.). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.. У 1991-1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 г. старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 г. прэзідэнт (з 2010 г. старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996-2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.).

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980 г.).

Адам Мальдзіс памёр у Менску 3 студзеня 2022 г.

Мальдзіс Адам. Выданьні

Беларусіка=Albaruthenica

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага... Болей »

Маладосць 5 (714) 2013
pdf

Маладосць 5 (714) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Беларускае кіно сярэдзіны мінулага стагоддзя звязана ў сваёй масе з тэмай Вялікай Айчыннай. Знята шмат геніяльных фільмаў, закрануты досыць хвалюючыя моманты. І, можна сказаць, раскрыта гэта тэма ўздоўж і ўпоперак, а таму зрабіць нешта лепшае тут ужо не надта атрымаецца. Але мы чамусьці працягваем спекуляваць... Болей »

Маладосць 4 (713) 2013
pdf

Маладосць 4 (713) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Маладосць» віншуе з днём свайго нараджэння ўсіх: заснавальнікаў і членаў рэдакцыйных калегій розных гадоў, супрацоўнікаў рэдакцый розных пакаленняў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, «эпізадычных» чытачоў і пастаянных падпісчыкаў, знаўцаў беларускай мовы і прыхільнікаў беларускай літаратуры... Болей »

Маладосць 12 (709) 2012
pdf

Маладосць 12 (709) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Хвіліны, якімі я пішу гэты тэкст, суправаджаюцца настроем пад дэвізам «быць можа». Наліўшы зялёнай, з ледзьве ўлоўным водарам язміну, гарбаты ў кубачак з амаль празрыстай парцэляны, я падношу да белай старонкі аловак. Люблю, калі хоць што-небудзь ненадзейна. З чым у вас асацыіруюцца зіма ўвогуле, снег... Болей »

Маладосць 11 (708) 2012
pdf

Маладосць 11 (708) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Раніцай пад маім акном танчыў дворнік. Я цікаваў за віхром лісця, што вырывалася з-пад яго падэшваў. Раздва-тры, раз-два-тры… Калі раптам яго заўважалі людзі, дворнік быццам слупянеў. Хвіліну-другую чакаў, лаючыся пра сябе, а потым працягваў. І брудная вуліца зноў патанала ў чысціні ягонай душы.... Болей »

Маладосць 10 (707) 2012
pdf

Маладосць 10 (707) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Дрэва стаяла на ўскрайку поля. Дакладней, тое, што ад яго засталося пасля ўдару маланкі, — корч у паўтара метра. Дождж, які то сціхаў, то змяняўся на сонца, а то спрабаваў зрабіцца снегам і пераўтварыць лістапад у снежань, знішчаў надзею дрэва на хуткае кананне. — Няўжо мне давядзецца трухлець не адзін... Болей »

Маладосць 08 (705) 2012
pdf

Маладосць 08 (705) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Сцёпа сноўдаўся па начным мікрараёне і трывожна аглядаўся па баках, быццам нябачныя чалавечаму воку здані цікавалі за ім. Хлопец быў невысокага росту, налыса пастрыжаны, і з гэтай прычыны цяжка было зразумець, колькі ж гадоў маладзёну, які выглядаў страчаным сярод бясконцых шматпавярховікаў беларускай... Болей »

Маладосць 06 (703) 2012
pdf

Маладосць 06 (703) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава ... Болей »

Маладосць 05 (702) 2012
pdf

Маладосць 05 (702) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Творы фіналістаў літаратурнага конкурсу «БрамаМар». Усвядоміць сваю бясконцасць. Вершы У народа ёсць паэты! Дзянісава Святлана, Палачане ДУКСА Мар’ян, Ранішні свет. Вершы КАРЭНДА Іван, Збан. Апавяданне КЛІМКОВІЧ Ірына, На крыжы дарог КОБЕЦ Марыя, На шчасце і на долю. Вершы ... Болей »

Маладосць 04 (701) 2012
pdf

Маладосць 04 (701) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org