be

Ляхоўскі Уладзімір

Ляхоўскі Уладзімір

Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі (нар. 5 лютага 1964, Мінск) — беларускі гісторык, даследчык мытнай справы.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы».

Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш.

У 2010 узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011). Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Ляхоўскі Уладзімір. Выданьні

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019


„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 46
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 46


Крыніцы асабістага паходжання (ці эга-дакументы) — ліставанне, дзённікі, успаміны і іншыя падобныя запісы з’яўляюпца вельмі каштоўным матэрыялам для рэканструкцыі мінулага. XIX стагоддзе было своеасаблівым росквітам гэтага тыпу гістарычных сведчанняў. Прычым вядзенне дзённікаў ці рэгулярнае ліставанне... Болей »

ARCHE 04 (121) 2013
pdf

ARCHE 04 (121) 2013

Беларусь у цяні Палесся

Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 12 (149) 2011

Беларускі гістарычны часопіс 12 (149) 2011

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Юбілейныя даты 2012 года Багалейша Святлана, Асаблівасці буржуазных рэформ у Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Балюк Таццяна, Сістэма скарачэнняў Астрамірава Евангелля ХІ стагоддзя Герасімовіч Сяргей, Пачатак выкарыстання металаў на беларускіх землях (6 клас) Журавлевич Ольга, Древняя... Болей »

ARCHE 11 (110) 2011
pdf

ARCHE 11 (110) 2011

Беларускі гуманітарны агляд

АБРАМЧУК РАМАН, Пакуль яшчэ не падручнік, але ўжо крыніца натхненьня Астанковіч Сяргей, Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы БОРОДИН СИГИЗМУНД, К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины “Всемирная история. История Беларуси” БУМБЛАЎСКАС АЛЬФРЭДАС... Болей »

ARCHE 03 (102) 2011
pdf

ARCHE 03 (102) 2011

Палесьсе: народы, улады, войны

Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага... Болей »

Архіварыус Вып. 9

Архіварыус Вып. 9

Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваны дзявяты выпуск штогодніка «Архіварыус». На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў па гісторыі, архівазнаўстве, археаграфіі, крыніцазнаўстве і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплінах. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай... Болей »

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »

Наша Вера 02(05)1998

Наша Вера 02(05)1998


* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org