- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Валерыя Кустава (вядомая таксама як Валяры́на) — паэт, эсэіст, драматург, перакладнік, выканаўца песень.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004) і Беларускага ПЭН-цэнтру (2009).
Удзельнік міжнародных літаратурных фэстаў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Летуве, Туркмэніі, Нямеччыне і Швэцыі. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае зь беларускімі кампазытарамі, ансамблямі і выканаўцамі. У тым ліку з ансамблем “Песьняры”. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, летувіскую, грузінскую, украінскую, польскую і расейскую мовы. Сама перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Полымя», «Культура», «Arche» і інш., таксама папулярных замежных выданьняў.
Вершы Валярына вельмі розныя: ад філязофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх.
Біяграфія
Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт культуры і мастацтваў (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва) — мае ступень магістра мастацтвазнаўства. Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Піша кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Ул. Караткевіча ў асьпірантуры БДАМ.
Творчасьць
Cама таго ня ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:
· Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№9—10, 1992);
· Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусьвету», з прадмовай В.Жуковіча быў надрукаваны, калі аўтарцы яшчэ ня споўнілася 12 гадоў;
· Сэкцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменьнікаў прайшла ў 16 гадоў (2002).
Бібліяграфія
· Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
· Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
· Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.
Супольныя праекты
· Удзел у анталёгіі «Верш на Свабоду», Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе (2002);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі сучаснай беларускай літаратуры «Начная чытанка» (2007);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі беларускай бардаўскай песьні «Барды Свабоды» (2010).
Узнагароды
· Стыпэндыят спэцыяльнага фонду Прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусьвету»;Вонкавыя спасылкі
· Асабісты блог В.Куставай на LivejournalУ раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука... Болей »
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец... Болей »
* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай... Болей »
* “Я шчасьлівы чалавек...” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыкам Літвінам * «Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца». Размова пра кнігу Артура Клінава * «Самая каштоўная ўзнагарода за працу – шчасьлівыя... Болей »