- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На выбарах прэзідэнта Бешанковіцкі раён паказаў найвышэйшую актыўнасць у вобласці, ды, бадай што, і ўва ўсёй рэспубліцы. Гэта вам не жартачкі – дабіцца, каб на ўчасткі прыйшло 99,2% выбарцаў! Ды ў савецкія часы падобная лічба не заўсёды радавала вока тагачасную ўладу. Нават у 1936-м годзе пры самім Сталіне... Болей »
На традыцыйнай жнівеньскай настаўніцкай канферэнцыі 27-га жніўня даклад кіраўніцы раённага аддзела адукацыі Святланы Салохі доўжыўся амаль паўтары гадзіны. Як і летась, настаўнікі не задалі сваёй кіраўніцы ніводнага пытання.... Болей »
Знаёмства з рэалізацыяй праектаў у галіне энергазберажэння на Віцебшчыне стала асноўнай мэтай нядаўняй рабочай паездкі ў рэгіён кіраўніка Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Яна Чул Кіма. Міжнародны чыноўнік разам са спецыялістамі Прадстаўніцтва пабываў на Бешанковіцкім ТАА НВП «Белкатламаш»... Болей »
Ужо некалькі месяцаў прыдарожная стужка зямлі шашы Мінск – Віцебск блізу Ржаўкі з’яўляецца арэнай вялізных пераменаў. Ужо хутка тут замест яловых прыдарожных насаджэнняў будзе поле... Болей »
Калі ў “Крывінцы” ці на сайце beshankovichy.by з’яўляюцца крытычныя матэрыялы, то улада на гэта хоць як-небудзь ды рэагуе. Неабавязкова адразу кідаецца выпраўляць недахопы, але з цягам часу воз з месца скранаецца.... Болей »
У бешанковіцкай грамадска-палітычнай газеце "Зара" ёсць куча карэспандэнтаў, рэдактар і карэктар. Але загаловак перадавіцы ад 14-га ліпеня там даецца з памылкай: “Паспела чорная парэчка” – значыць, паспела адна ягадка. Трэба пісаць “паспелі чорныя парэчкі”.... Болей »
Апошні раз яна бачыла грэйдар амаль два месяцы таму – 28-га сакавіка. Напярэдадні той даты мне прыйшлося ехаць у ДРСУ-110 і прасіць, каб гэту працэдуру выканалі. Потым, сціснуўшы зубы, прыйшлося два месяцы чакаць, калі ж адбудзецца новае грэйдараванне. Не дачакаўшыся, на мінулым тыдні паехаў зноў у дыспетчарскую... Болей »
Акрамя ўсяго іншага, у лазні была добрая саўна з душам і працавалі басейн і цырульня. Тут прадавалі марозіва і піва. У вялізным будынку, што месціцца на беразе ракі Крывінка, было ўтульна і ахайна. Пры лазні быў пральны камбінат, куды запісвалі на чаргу, бо ад кліентаў не было адбою. Не паехаць туды... Болей »
Але грош цана ўсяму нашаму святкаванню, калі ў нас з яго дапамогай замоўчваецца самая важная выснова з гэтых слоў. Беларусь у апошнюю вайну была чарговы раз выкарыстаная Імперыяй у якасці буфернай тэрыторыі, шчыта. Калі мы зноў будзем дазваляць выкарыстоўваць сябе ў якасці буфера, поля бою, калі мы забудзем... Болей »
Чым бліжэй Дзень Перамогі, тым гучней хор галасоў людзей, якія не толькі не ўдзельнічалі ў той вайне, але часта наогул і пораху не нюхалі. Бо сапраўдныя змагары чамусьці ўспамінаюць крывавыя падзеі неахвотна. Пагаджуся з імі, што хваліцца забойствам людзей – невялікая радасць.... Болей »