- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.
Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.
«Наш стары добры Вавілон» - унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія гісторыйкі» (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых... Болей »
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...... Болей »
Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў... Болей »
Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам... Болей »
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць... Болей »
Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі... Болей »
Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх... Болей »
Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала... Болей »
У дэбютным зборніку «Астэроід» ўвазе чытача прадстаўленыя выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах «Мір, падобны да раю», «На арбіце тваёй», «Бог ёсць зіма» змешчаныя вершы створаныя ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што... Болей »
У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна... Болей »