be

Прыватны каталёг

Беларускае кафлярства
pdf

Беларускае кафлярства


Трусаў Алег

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага... Болей »

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак
pdf

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак


Лыч Леанід

Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі... Болей »

Беларускае студэнцтва на чужыне
html

Беларускае студэнцтва на чужыне


Рагуля Барыс

Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны... Болей »

Беларускае сэрца
epub pdf

Беларускае сэрца

Публіцыстычны роздум, эсэ
Законнікаў Сяргей

У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае... Болей »

Беларуская «звышлітаратура»

Беларуская «звышлітаратура»

літаратуразнаўчыя і літаратурна-крытычныя артыкулы
Сінькова Людміла

Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай... Болей »

Беларуская вёска ў міжваенны час

Беларуская вёска ў міжваенны час

шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921—1939)
Ходзін Сяргей

У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся... Болей »

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў
pdf

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.
Токць Сяргей

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары.... Болей »

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)
pdf

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)


Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай... Болей »

Беларуская дзяржава
pdf

Беларуская дзяржава

Вялікае княства Літоўскае
Ермаловіч Мікола

«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала... Болей »

Беларуская думка № 12-13
pdf

Беларуская думка № 12-13

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

«Беларуская Думка», грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт Рыверы (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра важнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё беларускай эміграцыі. Друкуе ўспаміны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org