- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару "Род Сапегаў", гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, апынуліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі, Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці... Болей »
Нумар прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам у 1517 г. у Празе Бібліі на старабеларускай мове. У яго ўключаныя артыкулы, прысвечаныя як біяграфіі беларускага першадрукара ды ягоных паслядоўнікаў, так і гісторыі перакладаў біблійных тэкстаў як на беларускую, так і на іншыя ўсходнеславянскія... Болей »
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і... Болей »
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты... Болей »
Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову ўспамінаў вядомага польска-беларускага кампазытара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мэмуары пра Польшчу і палякаў”. Успаміны ахопліваюць падзеі 1795—1810 гг.... Болей »
Гэты нумар узбагачае нашы веды пра славуты магнацкі род Радзівілаў. У ім асьвятляюцца асабісты лёсы яго найбольш выбітных прадстаўнікоў (Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, Барбары Радзівіл, Мікалая Радзівіла Рудога, Крыштафа Радзівіла Перуна, Жыгімонта Караля Радзівіла, Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі... Болей »
Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная... Болей »
У нумары асьвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасьці, у тым ліку культурная дзейнасьць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасьць, палітычная салідарнасьць, мясцовае самакіраваньне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс... Болей »
Ватыканскае прэлацтва Opus Dei — каталіцкая супольнасць, да якон належаць шчыра пабожныя, адданыя вернікі. Нядаўна яно апынулася ў цэнтры гарачай палемікі — у СМІ паведамлялася, што Opus Dei займаец-ца «прамываннем мазгоў», ужывае прымус і абавязвае да небяспечнага для здароўя «ўтаймавання цела». Opus... Болей »
У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва.... Болей »