be

Прыватны каталёг

Апошнія сведкі Гродна

Апошнія сведкі Гродна

Гродна 1930–40-х вачыма жыхароў. Канец
Кулевіч Руслан

Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці трох жыхароў Гродна пра перыяд 1930–1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў
pdf epub mobi fb2

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Аповесці
Сіўко Франц

Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін.... Болей »

Апярэдзіць госпада бога

Апярэдзіць госпада бога


Краль Ганна

На працягу больш як сарака гадоў кніга Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» застаецца класікай польскага рэпартажу і адной з самых узрушальных аповесцяў пра паўстанне ў Варшаўскім гета ў красавіку 1943 года і лёсы польскіх габрэяў, якія стварыла літаратура XX стагоддзя. Гэта кніга, якая ўзнікла з размоў... Болей »

Аранжавы

Аранжавы


Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль нарадзіўся ў 1978 г. у Менску. Паэт, пэрформэр, літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук. Удзельнік творчага руху «Бум-Бам-Літ», шэрагу літаратурна-музычных і тэатральных праектаў. Аўтар кніг паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма»... Болей »

Аратай, які пасвіць аблокі
pdf

Аратай, які пасвіць аблокі

Сяброўскае слова, эсэ і некананіэаваныя ўспаміны
Барадулін Рыгор

Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў... Болей »

Арахна
pdf

Арахна

Вершы, эсэ, паэма
Слінка Віктар

За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тва­ралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, ство­раная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу... Болей »

Армія Краёва на Беларусі

Армія Краёва на Беларусі


Сямашка Яўген

Гэту кнігу пачытае беларус, паляк, рускі, украінец, літовец. Успрымуць неадназначна. Але не застануцца абыякавымі. Ніхто. Перакананасць наша ад ведання матэрыялаў, фактаў. Прыведзеныя дакументы, верыцца, нікога не пакінуць абыякавым. Ні таго, каго саджалі, ні таго, хто саджаў. Дзейнасць Арміі Краёвай... Болей »

Археалагічныя помнікі Міншчыны
pdf epub

Археалагічныя помнікі Міншчыны


Чарняўскі Міхась

Даецца характарыстыка асноўных відаў археалагічных помнікаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, паказваецца ix важнае значэнне як крыніцы звестак па старажытнай i сярэдневяковай гісторыі краю, асвятляюцца спосабы ix выяўлення на мясцовасці. Прызначаецца членам раённых таварыстваў аховы... Болей »

Археалогія Беларусі
djvu

Археалогія Беларусі

у 4 тамах. Том 1. Каменны і бронзавы вякі

Археалагічнае вывучэнне старажытнасцей Беларусі пачалося ў 2-й пал. 18 ст. У 1-й чв. 19 ст. Т. Нарбут даследаваў курганы паміж Магілёвам і Рагачовам і ў маёнтку Шаўры Лідскага пав., вызначыў пахавальны абрад – інгумацыя на грунце пад насыпам. З.Я.Даленга-Хадакоўскі склаў 4-томны «Слоўнік назваў гарадзішчаў... Болей »

Археалогія і нумізматыка Беларусі
pdf

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Энцыклапедыя

У аднатомніку змешчана каля 2,5 тысяч артыкулаў, з іх больш за 400 па нумізматыцы. У артыкулах па археалогіі асвятляюцца ўсе археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, усе тыпы археал. помнікаў (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама помнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org