- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Несцяровіч – мастак, выкладчык, паэт, цікавы суразмоўца. Ягоныя вершы – адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка ўключаных у зборнік вершаў даволі шырокая і разнастайная. У ёй знаходзяць сваё аллюстраванне... Болей »
Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў... Болей »
Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён.... Болей »
У кнізе змешчаны кароткія нарысы, якія расказваюць пра жыццё чалавека каменнага веку: авалоданне агнём, паляванне, рыбалоўства, развіццё земляробства, жывелагадоўлі. Нарысы суправаджаюцца каляровымi ілюстрацыямі.... Болей »
Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы... Болей »
Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца... Болей »
20zł
Як выглядала полацкая княгіня XI стагоддзя? Што магла насіць юная каралева Бона? А шляхцянка часоў Паўстання з гадоў 1863-1864? Колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы? Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна... Болей »
Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў... Болей »
Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай... Болей »
Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва... Болей »