- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц... Болей »
Алесь Аркуш — майстар лаканічнай, дынамічнай, прыгодніцкай прозы. Гэтая кніга аб'яднала творы полацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго XX стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі... Болей »
У кнізе асвятляюцца асноўныя тэндэнцыі нацыянальна-культурнага i рэлігійнага жыцця татараў у XX — пачатку XXI ст. Паказана, што гэтая этнічная група была досыць цесна інтэгравана ў культуру тытульнага народа, разам з ім зведала вялікія страты ў выніку русіфікацыі, аднак знайшла ў сабе сілы, каб пад час... Болей »
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней... Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца... Болей »
Кніга запрашае ў падарожжа па старонках гюлацкай даўніны з часоў паганства да начатку XX ст. Аўтар расказвае пра асоб і падзеі, якія доўгія гады замоўчваліся афіцыйнымі гісторыкамі. Чытач даведаецца пра незалежную Полацкую дзяржаву і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць... Болей »
Празвінеў апошні ў гэтым годзе школьны званок. Ён быў больш працяглы і ўрачысты за звычайны, бо абвяшчаў аб надыходзе летніх канікулаў. Усе вучні, здавалася, з вялікім нецярпеннем чакалі гэтага званка. А вось калі ён празвінеў, разыходзіцца не спяшаліся. Наадварот, высветлілася, што ўзнікла столькі неадкладных... Болей »
Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права... Болей »
Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай... Болей »
Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію... Болей »