be

Прыватны каталёг

Спітыя баркасы

Спітыя баркасы

тэксты
Вішнёў Зміцер

Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя... Болей »

Споведзь мешчаніна

Споведзь мешчаніна


Марай Шандар

ІЦандар Марай (1900-1989) належыць да найболып выбітных і плённых еўрапейскіх аўтараў XX ст., кнігі якога высока цэняцца ў многіх краінах свету. Раман “Споведзь мешчаніна”, у якім Марай праз выяўленне падзей і перажыванняў у жыцці ўласным і сваёй сям’і паказвае норавы сярэднееўрапейскага мяшчанства і... Болей »

Спочатку була темрява

Спочатку була темрява


Петрович Борис

До книжки відомого білоруського прозаїка Бориса Петровича увійшло три повісті, пов'язані темою пробудження національної свідомості у сучасній Білорусі. У повісті "Спочатку була темрява" молодий опозиціонер дивом виживає після фізичної розправу за політичну діяльність. Потрапивши до будинку-інтернату... Болей »

Справа Бяляцкага
pdf

Справа Бяляцкага


Каліноўскі Валер

Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла... Болей »

Спроба ісьці па расе
pdf

Спроба ісьці па расе


Камоцкі Алесь

Гэты зборнік — першая кніга славугага барда Алеся Камоцкага — вынік плённае працы некалькіх гадоў, дзе прадстаўлена ня толькі песенная лірыка, a i паэзія... Болей »

Спробы стварэньня беларускага войска

Спробы стварэньня беларускага войска


Кушаль Франц

Францішак Кушаль (16. 02.1895 — 25. 05.1968) - адметны вайсковы й палітычны дзеяч Беларусі, адзін са стваральнікау першых беларускіх вайсковых фармаваньяу, яго успаміны й публіцыстычныя артыкулы упершыню выходзяць асобнай кнігай. Рыхтуючы тэксты да друку, мы імкнуліся палегчыць іх успрыняцьце і разам... Болей »

Спрэчка анёлаў
pdf epub

Спрэчка анёлаў

Аповесць-казка
Жарнасек Ірына

Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне... Болей »

Стагодзьдзе НН

Стагодзьдзе НН


Дубавец Сяргей

Кнігу складаюць эсэ, у якіх аўтар разьвітваецца са сваім ХХ стагодзьдзем і робіць падсумаваньне: што гэты век зьмяніў у сьвядомасьці беларускага чалавека, якім застаўся ў памяці і з чым перайшоў мяжу наступнага часу.... Болей »

Станаўленне
pdf epub

Станаўленне

Апавяданні i аповесць
Далідовіч Генрых

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні. Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца... Болей »

Старабеларуская літаратура ХІ - XVIII стст.

Старабеларуская літаратура ХІ - XVIII стст.

Хрэстаматыя

Беларускае прыгожае пісьменства мае сваю адметную, насычаную культурна-эстэтычнымі з'явамі тысячагадовую гісторыю. Адзін з найскладаных, ці не важнейшых яе перыядаў - даўняя, старажытная літаратура і прадстаўлена у дадзенай хрэстаматыі разнастайнымі тэкстамі ХІ-ХУШ стст. Трэба падкрэсліць, што менавіта... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org