Бензярук Расціслаў, Добры звычай

Добры звычай

апавяданні і аповесці

Бензярук Расціслаў

Доўгая і няпростая была дарога гэтай кнігі да цябе, мой дарагі чытач. Апавяданні і аповесці, напісаныя ў 70-80 гады XX стагоддзя, толькі зараз сабраліся пад адной вокладкай. Іх, надрукаваных у часопісах і газетах, напэўна, чыталі яшчэ твае бацькі. Мастацкую вартасць твораў ацанілі вядомыя беларускія пісьменнікі, старэйшыя таварышы. Яшчэ ў 1969 годзе, пазнаёміўшыся з апавяданнем “Ленкин характер” (сённяшняя назва “Алёнка”), народны пісьм... Болей »


Разанаў Алесь, Дождж: возера ў акупунктуры

Дождж: возера ў акупунктуры

пункціры

Разанаў Алесь

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай р... Болей »


Брага Сымон, Доктар Скарына ў Маскве

Доктар Скарына ў Маскве

Брага Сымон

"Маскоўскі зпізод" біяграфіі Францішка Ск-арыны разглядаецца ў кантэксьце грамадзка-палітычнага і рэлігійна-культурнага жыцьця тагачаснай Усходняй Эўропы. Напісаная займальна, з выкарыстаньнем малавядомых гістарычных фактаў, кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў. Друкуецца з захаваньнем асаблівасцяў мовы арыгіналу. Болей »


Законнікаў Сяргей, Дол

Дол

вершы i паэмы

Законнікаў Сяргей

Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С... Болей »


Адамовіч Антон, Досьледы й матар\'ялы, сэрыя 1-ая, вып. 20

Досьледы й матар'ялы

Якуб Колас у супраціве саветызацыі

Адамовіч Антон

Інстытут для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР быў зарганізаваны ў М’юнхэне 8 ліпеня 1950 году. Ён зьяўляецца свабоднай карпарацыяй вучоных, што пакінулі Савецкі Саюз і працуюць цяпер мад навуковым дасьледваньнем СССР. Мэтай іхнай працы зьяўлягэцца падаваньне праўды дэмакратычнамі сьвету, каб такім чынам разьвеяць няведаньне, якое існуе ў дачыненьнях да Савецкага Саюзу. Кажны навуковы працаўнік ці дасьледнік можа стацца супрацоўніком ... Болей »


Сіліцкі Віталь, Доўгая дарога ад тыраніі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі

Сіліцкі Віталь

Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці ... Болей »


Яновіч Сакрат, Доўгая смерць Крынак

Доўгая смерць Крынак

Апавяданьні, аповесьць

Яновіч Сакрат

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з ... Болей »


Кур’ян Інэса, укладальнік, Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя

Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя

паэзiя, проза

Кур’ян Інэса, укладальнік

Выданьні, якія выходзілі пад агульнай шыльдай Друкапісы, цяпер сабраныя разам пад адной вокладкай. Сучасныя авангардныя паэты Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Ганна Ціханава ды Вальжына Морт сталі свайго роду пачынальнікамі і стваральнікамі паэтычнага авангарду сучаснай Беларусі. Большасьць самвыдавецкіх збораў, якія ўкладальнікі ўключылі ў акрэсьленьне “друкапі... Болей »


Баравікова Раіса, Дрэва для райскай птушкі

Дрэва для райскай птушкі

лірыка

Баравікова Раіса

Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вя­домай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тон­кага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. Болей »


Гарадніцкі Яўген, Думка і вобраз

Думка і вобраз

Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы

Гарадніцкі Яўген

У кнізе даследуюцца інтэлектуалізм, філасафічнасць, якія з'яўляюцца характэрнай асаблівасцю паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў і якія дапамагаюць больш поўна і глыбока ўбачыць складаны духоўны свет сучаснага чалавека. На аснове аналіза паэзіі А. Куляшова, М. Танка. А. Пысіна, Я. Сіпакова, У. Караткевіча, Р. Барадуліна і іншых паэтаў раскрываюцца прынцыпы мастацкага асэнсавання ў беларускай паэзіі канцэпцыі прыроды, прасторы і часу, жыцця і с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя