Чарняўскі Мікола, У трох соснах...

У трох соснах...

Сатыра, гумар, лірыка

Чарняўскі Мікола

Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў. Болей »


Быкаў Васіль, У тумане

У тумане

Аповесці. Раман

Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане «Кар'ер» узноўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавога лёсу апынаецца ... Болей »


Катлярчук Андрэй, У ценю Польшчы і Расеі

У ценю Польшчы і Расеі

Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.

Катлярчук Андрэй

Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і ... Болей »


Увесь свет Мацея Канапацкага

Увесь свет Мацея Канапацкага

Калі пару гадоў таму Мацей Канапацкі са сваёй сястрой Тамарай пачалі жыць у Сопаце па вуліцы Уладыслава Сыракомлі, прасіў мяне: „Можа некалі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова ўспомні пра нечаканы сюрпрыз у маім жыцці. Знаеш, мне пашанцавала, — казаў Мацей. — Пачынаў я свае навуковыя пошукі з Сыракомлі, а зараз жыву на вуліцы яго імені”. Нагода надарылася — 29 студзеня гэтага года Мацей адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння! Гэта д... Болей »


Рагойша Вячаслаў, Уводзіны  ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў і журналістаў

Рагойша Вячаслаў

У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай працы студэнтаў. Для ўсіх, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай вершатворчасці. Болей »


Плавінскі Мікалай, Узбраенне беларускіх земляў Х–ХІІІ стагоддзяў

Узбраенне беларускіх земляў Х–ХІІІ стагоддзяў

Плавінскі Мікалай

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі.Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй Беларусі. Болей »


Бохан Юрый, Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст.

Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канц...

Бохан Юрый

Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі спект... Болей »


Джойс Джэймс, Уліс

Уліс

Джойс Джэймс

Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на вы... Болей »


Гніламёдаў Уладзімір, Уліс з Прускі

Уліс з Прускі

Раман

Гніламёдаў Уладзімір

Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў. Аўтар даў рады стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перада... Болей »


Лыч Леанід, Уніяцкая царква Беларусі, 2-е выд.

Уніяцкая царква Беларусі

этнакультурны аспект

Лыч Леанід

У кнізе паказаны нялёгкія ўмовы дзейнасці ў Беларусі ўніяцкай царквы, яе ўзаемадачыненні з каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, абгрунтоўваецца, што з усіх хрысціянскіх рэлігій нацыянальна-культурным традыцыям нашага краю найбольш за ўсё адпавядала ўніяцтва. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, шырокаму колу чытачоў якіх зацікавіць гісторыя царкоўна-рэлігійнага жыцця. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя