Геніюш Юрка, Смыком па сэрцы

Смыком па сэрцы

Геніюш Юрка

Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Яго маці, якую ён перажыў толькі на два гады, – выдатная паэтка Беларусі Ларыса Геніюш. Дэбютаваў на старонках „Нівы” 20 кастрыч... Болей »


Смяротнае пакаранне ў Беларусі

Смяротнае пакаранне ў Беларусі

Смяротнае пакаранне – у розных людзей гэтыя словы выклікаюць розныя пачуцці ды ўявы. Гэта і справядлівая адплата, бязлітаснасць і бяздушнасць дзяржавы, халодная сталь сякеры кáта, цывілізаванае варварства, пісталетны стрэл, жах і адчай, рэвалюцыйная мэтазгоднасць, гільяціна з кашом, куды скочваюцца адсечаныя галовы, ды багата чаго яшчэ іншага. Чалавек вынайшаў тысячы спосабаў забіваць сабе падобных. Вычварная фантазія ў прывядзенні прыс... Болей »


Швед Віктар, Смяшынкі

Смяшынкі

Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


Сьцебурака Усевалад, Сны дарог

Сны дарог

Вершы

Сьцебурака Усевалад

Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”. Болей »


Крушына Рыгор, Сны і мары

Сны і мары

Крушына Рыгор

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »


Пятровіч Барыс, Сон між пачвар

Сон між пачвар

Апавяданні

Пятровіч Барыс

«Сон між пачвар» - зборнік апавяданняў Барыса Пятровіча (Сачанкі), чытаючы якія часам задумоўваешся, ці такое магло здарыцца насамрэч, ці гэта толькі фантазія аўтара. Героі апавяданняў – людзі, паводзіны якіх вельмі неардынарныя, часам проста нерацыянальныя, або нават абсурдныя. Многія апавяданні патрабуць неаднаразовага прачытання. Аўтар вельмі старанна аналізуе і паводзіны сваіх герояў, але перадусім стараецца зразумець іх філасофію,... Болей »


Данільчык Аксана, Сон, які немагчыма забараніць

Сон, які немагчыма забараніць

Данільчык Аксана

Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Болей »


Шатэрнік Алесь, Сонцакрыж. Колер. Форма. Слова.

Сонцакрыж. Колер. Форма. Слова.

Рэпрадукцыi, скульптура, проза, вершы

Шатэрнік Алесь

Алесь Шатэрнік нарадзіўся 16 кастрычніка 1940 года ў г. Іванава (Расія). Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню ў 1964 годзе. У 1967-м - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў галіне станкавай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры і ў жывапісе. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Творы знаходзяцца ў музеях рэспублікі, Трацьякоўскай галерэі ў Маскве, у Белым Доме (Вашынгтон, ЗІПА), арт-музеі "Цымерлі" (Нью-Джэрсі, ЗША) ... Болей »


Бензярук Расціслаў, Бензярук Анатоль, Сорак дарог

Сорак дарог

Бензярук Расціслаў, Бензярук Анатоль

Кніга распавядае пра вядомых нараджэнцаў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якія сваёй пачэснай працай, шчырай любоўю да Айчыны, нязгасным талентам заслужылі гонар і памяць у нашчадкаў. Перад вачамі чытача пройдзе цэлы шэраг навукоўцаў, змагароў, паэтаў, працаўнікоў і абаронцаў гэтай зямлі. Іх імёны назаўсёды застануцца ў гісторыі нашага краю, у гісторыі Беларусі, а некаторых — і ўсяго свету. Кніга разлічана на самае шырокае кола чы... Болей »


Аркуш Алесь, Спадчына

Спадчына

Раман

Аркуш Алесь

Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся Аркуша вельмі асабісты для аўтара. У ім ён шукае адказы на пытаньні спадчыннага ўплыву на чалавечыя лёсы, а таксама жыцьцёвага наканаван... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя