Разанаў Алесь, Лясная дарога

Лясная дарога

версэты

Разанаў Алесь

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры. Болей »


Гардзееў Юры, Магдэбургская Гародня

Магдэбургская Гародня

(сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)

Гардзееў Юры

Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, улада... Болей »


Туронак Юры, Мадэрная гісторыя Беларусі

Мадэрная гісторыя Беларусі

Туронак Юры

Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і Беласточчыны. Сам збор публікацыяў быў падабраны спадаром Туронкам ў адпаведнасьці з навуковай каштоўнасьцю. Важнае мейсца ў выданьні аддад... Болей »


Швед Віктар, Мае Айчыны

Мае Айчыны

Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Мае дзевяностыя

Мае дзевяностыя

Бахарэвіч Альгерд

Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча. Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы п... Болей »


Шушкевіч Станіслаў, Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР

Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР

Шушкевіч Станіслаў

Палітычная аўтабіяграфія спалучаная ў кнізе з ацэнкай і аналізам значных падзеяў, удзельнікам ці сведкам якіх быў аўтар. Абмінуўшы наменклатурныя прыступкі камуністычнай іерархіі, ён - універсітэцкі прафесар фізікі - апынуўся ў складзе палітычнай эліты спачатку безнадзейна зачаўрэлага СССР, а затым і на дзяржаўнай пасадзе першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Магчыма, гэтым вызначаецца нетрывіяльная ацэнка аўтарам дзейнасці сусветна вя... Болей »


Кудасава Наста, Маё невымаўля

Маё невымаўля

Вершы

Кудасава Наста

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра... Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне ... Болей »


Багдановіч Максім, Мае песні

Мае песні

Выбраныя вершы

Багдановіч Максім

У сборніку прадстаўлены вершы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча на беларускай мове і ў перакладзе на рускую. Выданне калекцыйнае, пачынае серыю "Скарбы беларускай літаратуры і фальклору". Болей »


Мае песні табе дару

Мае песні табе дару

Літаратурны альманах

Камяк смеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты, ён хутка адвярнуўся, кашляючы і смеючыся, махаючы ўзнятымі над галавою рукамі. — Ніколі іх сюды не пускалі, —яшчэ раз выкрыкнуў ён праз смех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму. Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манеты. (Джэймс Джойс "Нестар" - фрагмент) Болей »


Стагановіч Марыя, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Стагановіч Марыя

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя