![]() |
![]() |
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і самыя аддаленыя куткі «единой и неделимой» савецкай імперыі. Любы паэт у болыпай ці меншай меры — прарок, і ў першую чаргу свайго лёсу. А ... Болей »
Трэці том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна склалі паэмы "Куліна"?, "Блакада", "Лінія перамены дат", "Смаргонская акадэмія", "Аблачына-самабранка", "Вяртанне ў першы снег", "Трыкірый" а таксама вершы. Болей »
У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кнігі «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца!», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Линія перамены дат», «Вяртанне ў першы снег», «Рум», «Свята пчалы», «Абсяг», «Белая яблыня грому», «Вечалле», «Амплітуда смеласці». Болей »
Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ва... Болей »
Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай і гартуем наш дух. Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо! Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зямлю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам наканавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных – нашу волю д... Болей »
В стихотворениях и поэмах лауреата премии Ленинского комсомола Владимира Некляева органически сочетаются гражданственность и лиризм, соединяются современность и история. В творчестве поэта преобладает драматическое начало, что придает стихам экспрессивное звучание, усиливает их эмоциональное воздействие. Название книге — «Звезда Полынь» — дала одноименная поэма, в которой автор обращается к трагедии Чернобыля. Наряду с новыми, ранее... Болей »
Большую частку кнігу склалі эсэ, што ў 2004—2007 гадах друкаваліся на старонках «Нашай Нівы». Зьмешчаны таксама і нідзе не друкаваныя эсэ. Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі. Болей »
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі. Болей »
Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура – заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і с... Болей »
Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Маральны ды інтэлектуальны арыенцір парагвайскага грамадства, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сённяшні дзень з’яўляецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень на народную музыку, Маркас быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра з асяродку культурнай інтэлігенцыі кра... Болей »