- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу склалі паэмы і п’есы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Некаторыя творы (трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На куццю» і інш.) пасля доўгага забыцця вернуты чытачу.... Болей »
Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты.... Болей »
За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтара — нашы сучаснікі, людзі розных пакаленняў, розных лёсаў. Кнігу склалі апавяданні апошніх год, лейтматывам якіх з’яўляецца веліч і высакароднасць савецкага чалавека, яго дабрата і шчырасць. Гумарыстычныя апавяданні аўтара паказваюць чалавека ў розных канфліктных сітуацыях, высмейваюць... Болей »
Імя Васіля Віткі (1911—1996), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, добра вядома чытачам. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, адрасаваных як дарослым, так і дзецям. У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія В. Вітка быў уцастоены... Болей »
Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці... Болей »
«Перазовы» — новая кніга лірыкі Ніла Гілевіча, вынік творчай працы паэта за апошнія гады. Кніга тэматычна дзеліцца на тры раздзелы: вершы, прысвечаныя роднаму краю (сюды прымыкае і вянок санетаў «Нарач»); творы, у якіх гучыць незабыўная памяць пра вайну; і вершы пра дружбу беларускага народа з братнімі... Болей »
Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя.... Болей »
У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты... Болей »
Гаўрусёў Сцяпан, нарадзіўся 10.05.1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954-1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964-1965 гг. - рэдактарам выдавецтва... Болей »