Лукша Міра, Выспа

Выспа

Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець ... Болей »


Белямук Міхась, Вытокі беларускіх пячаткаў

Вытокі беларускіх пячаткаў

Белямук Міхась

Народы Эуропы маюць прыгожа апрацаваныя й выданыя альбомы пячаткау, маюць напісаных сотні артыкулау і колькі манаграфіяу пра пячаткі. Мы чагосьці падобнага ня маем. Прычынаў шмат склалася, чаму нашыя пячаткі ня ёсьць сабраныя й апрацаваныя. Маю надзэю, што мой сьціплы нарыс аб пячатках паслужыць стымулям для маладога пакаленьня заняцца пошукамі пячаткаў у архівах і музэях, каб іх выдаць як спадчыну па нашнх прадзедах. Калі-б маладому па... Болей »


Лучына Янка, Вязанка

Вязанка

Лучына Янка

Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч, 6.VII.1851 — 16.VII.1897), пражыў на свеце 46 гадоў, а так і не дачакаўся ніводнай сваёй кнігі - ні на польскай, ні на рускай, ні тым больш на беларускай мове. I тым не менш месца яго ў гісторыі нашай літаратуры даволі прыкметнае. Ужо яго псеўданім падкрэеліваў ягонае вельмі ж няпростае у той час вяртанне да мовы свайго народа праз іншамоўныя традыцыі, што панавалі ў нас у канцы XIX стагоддзя. Ё... Болей »


Зарэцкі Міхась, Вязьмо

Вязьмо

Раман

Зарэцкі Міхась

Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »


Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась, Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Казімір Семяновіч

Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась

У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Шамякін Іван, Вялікая княгіня

Вялікая княгіня

Раман, аповесці

Шамякін Іван

У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах ... Болей »


Краўцэвіч Алесь, Вялікі князь Вітаўт

Вялікі князь Вітаўт

Краўцэвіч Алесь

Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо ... Болей »


Глыбінны Уладзімер, Вялікія дарогі

Вялікія дарогі

Пра мінулае

Глыбінны Уладзімер

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная... Болей »


Багдановіч Максім, Вянок

Вянок

Паэтычная спадчына

Багдановіч Максім

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »


Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне, Вяртанне да сваіх

Вяртанне да сваіх

Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне

Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкул... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Наступная   Апошняя