Чантурыя У.А., Казакоў Ю.І., Архітэктурныя помнікі Нясвіжа

Архітэктурныя помнікі Нясвіжа

Гісторыка-архітэктурны нарыс

Чантурыя У.А., Казакоў Ю.І.

Расказваецца пра ўнікальныя помнікі старажытнасці, планіроўку і забудову, якія захавалі характэрныя рысы дойлідства XVI—XVIII стагоддзяў, аднаго з цікавейшых гарадоў нашай рэспублікі — Нясвіжа. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей »


Юрэвіч Лявон, Архіўная кніга

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »


Арлоў Уладзімер, Асветніца з роду Усяслава

Асветніца з роду Усяслава

Ефрасіння Полацкая

Арлоў Уладзімер

У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, ад­ну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў мана­стыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла шко­лы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю тален­таў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і куль­турным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, ад­ну з самых адукаваных жанч... Болей »


Барысюк Таццяна, Аўтапартрэт

Аўтапартрэт

Вершы

Барысюк Таццяна

Таццяна Барысюк нарадзiлася 18 кастрычнiка 1971 года ў Мiнску. Пасля сярэдняй школы й Мiнскага педвучылiшча скончыла фiлфак БДУ i аспiрантуру Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАН Беларусi, дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнiкам. Вершы Т. Барысюк друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Маладосць», «Крынiца» i штотыднёвiку «Лiтаратура i мастацтва». У зборнiку «Аўтапартрэт» прадстаўлены творы, напiсаныя за апошнiя дзесяць гадоў. Кам... Болей »


Ліпскі Уладзімір, Аўцюкоўцы, Выд. 2, дап.

Аўцюкоўцы

Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць

Ліпскі Уладзімір

Жарты, анекдоты, смех аўцюкоўцаў вядомы цяпер ці не ўсяму свету. Паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі, старажытнымі паселішчамі беларускіх габраўцаў, праходзяць Усебаларускія фестывалі народнага гумару. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, з лёгкай рукі якого пачалося ўзнясенне аўцюкоўскіх гумарыстаў, падрыхтаваў да друку новае, дапоўненае фестывальнымі жартамі выданне кніжкі «Аўцюкоўцы». У ёй змешчаны таксама выказванні вядомых людзей, якім пашча... Болей »


Гарэцкі Радзім, Ахвярую сваім «я»...

Ахвярую сваім «я»...

Максім і Гаўрыла Гарэцкія

Гарэцкі Радзім

Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Валкавыцкі Георгій, Ашчэпкі

Ашчэпкі

(1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »


Ягоўдзік Уладзімір, Бабуліна варта

Бабуліна варта

Апавяданні і аповесці-казкі

Ягоўдзік Уладзімір

Кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць кнігу чатыры аповесці-казкі, паводле якіх у розныя гады былі пастаўлены спектаклі на радыё і тэлебачанні, а таксама ў многіх тэат... Болей »


Быкаў Васіль, Балота. Знак бяды.

Балота. Знак бяды.

Аповесці

Быкаў Васіль

У першую кнігу серы i «Народная бібліятэка» увайшлі дзве аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, адна з якіх - аповесць «Балота» — новы твор аўтара. Тэма Другой Сусветнай вайны i сёння адна з галоўных у творчасці В.Быкава. Але ў ваеннай тэме твораў Быкава - яго вострае пачуццё сучаснасці i клопат пра лёс сённяшней Беларусі. Болей »


Гілевіч Ніл, Бальшак

Бальшак

паэзія

Гілевіч Ніл

«Бальшак» — мая чацвёртая кніга лірыкі. У ёй — няпоўны адбітак таго, чым я жыў, што мяне турбавала і непакоіла ў апошнія гады. Буду вельмі рад, калі маё хваляванне хоць у нейкай меры перадасца чытачам. (Аўтар) Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Наступная   Апошняя