- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Найбольш значнай палітычнай падзеяй у Беларусі ў 2015 годзе, на жаль, сталіся чарговыя недэмакратычныя і несумленныя прэзыдэнцкія выбары. Аляксандар Лукашэнка, які незаконна займае гэтую пасаду вось ужо 22 гады, быў у пяты раз абвешчаны Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. Рада БНР у сваіх заявах на розных этапах выбарчае кампаніі характарызавала гэтыя выбары як неадпаведныя дэмакратычным стандартам. Ацэнка, якую дала Рада БНР, была пазьней пацьверджаная ў справаздачы назіральніцкай місіі АБСЭ.