- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета 8 верасьня спаўняецца 498 год слаўнай Аршанскай бітве паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, што спрадвеку імкнулася захапіць беларускія землі. У 16м стагодзьдзі маскоўскія князі вялі няспынныя вайсковыя канфлікты з старабеларускай дзяржавай – Вялікім Княствам, імкнучыся захапіць Смаленшчыну і прылеглыя абшары. Менавіта ў час такога канфлікту, вайны 1512-1522 гг., і адбылася бітва, у якой найбольш яскрава выявіліся патрыятызм, воля да перамогі, мужнасьць і вайсковае майстэрства нашых продкаў.