![]() |
![]() |
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых». Матэрыялы выдання адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў, звязаных са сферай адукацыі, і друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі. Публікацыя дадзенага выдання здзейснена ў межах сумеснага праекта ДУА «Мінскі абласны інстытут разв... Болей »
У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы мовазнаўчай, літаратуразнаўчай, гістарычнай і грамадска-палітычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія пяць гадоў у перыядычным друку – у газетах («Наша слова», «Літаратура і мастацтва», «Народная воля»), часопісах («Роднае слова», «Крыніца», «Вышэйшая школа» і інш. ). Болей »
Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае шт... Болей »
Эсэ маладога, але вопытнага даследчыка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя Язэпа Янушкевіча - нечаканая знаходка не толькі для шырокага кола чытачоў, але і для спецыялістаў-літаратуразнаўцаў. Спецыфіка архіўнай працы патрабуе глыбокіх ведаў і вялікага цярпення, энергіі і назіральнасці, схільнасці да аналізу і веры ў посьпех. Нястомныя пошукі і цікавейшыя адкрыцці... Усё гэта ёсць у кнізе, якую аўтар прапануе вашай увазе. Болей »
У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Болей »
"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Болей »
Асабліва любімыя дзецьмі тыя апавяданні, у якіх гучыць тэма дзяцінства: "У старых дубах", "Дзеравеншчына", "Сірата Юрка", "На жалезнай дарозе". У сваіх апавяданнях Якуб Колас увайшоў у свет дзіцячых думак і пачуццяў, намаляваў карціны па-свойму цікавага і змястоўнага жыцця дзяцей (“У старых дубах”). Разам з тым ён не мог прайсці міма тых умоў, якія нараджалі дзіцячую бездагляднасць, беднату, пакуты і адзіноту. Празаік распрацаваў некаль... Болей »
Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў. Болей »
У 1933 годзе мінае трыста гадоў ад дня сьмерці Вялікага Канцлера Літоўскага Льва Сапегі, згуляўшага ў гісторыі беларускага народу і культуры гэткую вялікую і дадатную ролю, што пара яго справядліва завецца «залатой». Яб Сапезе захавалася да нашых дзён вельмі многа аўтэнтычных дакумэнтаў, на падставе каторых асабістасьць яго можна зусім выразна схарактэрызаваць, дэфінітыўна азначыць яго нацыянальнасьць і культурную прыналежнасьць. (фрагм... Болей »
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане «Кар'ер» узноўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавога лёсу апынаецца ў ... Болей »